Аляксей Георгіевіч Бондар | ||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
|
||||||||||||
|
||||||||||||
|
||||||||||||
|
||||||||||||
|
||||||||||||
|
||||||||||||
|
||||||||||||
Нараджэнне |
15 кастрычніка 1908 в. Касцяшы, Уздзенскі раён |
|||||||||||
Смерць | 3 лютага 1994 (85 гадоў) | |||||||||||
Дзейнасць | палітык | |||||||||||
Бітвы | ||||||||||||
Узнагароды |
|
Аляксей Георгіевіч Бондар (15 кастрычніка 1908, в. Касцяшы, Уздзенскі раён — 3 лютага 1994) — адзін з арганізатараў і кіраўнікоў партызанскага руху ў Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны, дзяржаўны дзеяч БССР. Заслужаны юрыст БССР (1968)[1].
Біяграфія
Член КПСС з 1930. Скончыў Беларускі дзяржаўны прававы інстытут пры Наркамаце юстыцыі БССР (1935). З 1935 у органах пракуратуры БССР. З ліпеня 1941 у складзе Мінскага падпольнага абкама КП (б) Б. У 1941-42 намеснік камандзіра Мінскага партызанскага злучэння. У 1943-44 упаўнаважаны ЦШПР пры штабе Бранскага фронту. З 1944 старшыня Вярхоўнага Суда БССР. З 1945 сакратар Прэзідыума Вярхоўнага Савета БССР. З 1949 пракурор БССР. З 1967 старшыня Вярхоўнага Суда БССР. Член ЦК КПБ у 1949-71, член Рэвізійнай камісіі КПБ з 1971 года[1].
Абіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета СССР трох скліканняў (1950 г., 1954 г., 1958 г.). Выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета БССР другога, трэцяга, шостага і сёмага скліканняў (1947 г., 1951 г., 1963 г., 1967 г.)[2].
Узнагароды
За заслугі перад Радзімай Бондар А. Г. узнагароджаны ордэнамі: «Леніна» (1949 г.), «Чырвонай Зоркі» (1942 г.), «Чырвонага Сцяга» (1943 г.), «Працоўнага Чырвонага Сцяга» (1945), «Працоўнага Чырвонага Сцяга» (1967 г.), «Кастрычніцкай рэвалюцыі» (17 красавіка 1974 г.), «Дружбы народаў» (1978 г.); медалямі: «Партызану Вялікай Айчыннай вайны» 2 ступені, «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне», «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне», «За доблесную працу. У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння У. І. Леніна», «20 гадоў перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне» і 2 ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР[2].
Зноскі
- 1 2 Бондарь Алексей Георгиевич // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 72. — 737 с.
- 1 2 БОНДАРЬ АЛЕКСЕЙ ГЕОРГИЕВИЧ(недаступная спасылка) (руск.)
Спасылкі
- Зоя Калкоўская. На алтары дзяржаўнасці . Дзяржаўная ўстанова «Уздзенскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей» (14 кастрычніка 2013).
- БОНДАРЬ АЛЕКСЕЙ ГЕОРГИЕВИЧ(недаступная спасылка) (руск.)