Аляксей Васілевіч Казлоў
Дата нараджэння 25 лютага 1913(1913-02-25)
Месца нараджэння Лоеў[1], Гомельская вобласць
Дата смерці 16 чэрвеня 1976(1976-06-16) (63 гады)
Месца смерці Лоеў, Гомельская вобласць
Грамадзянства
Прыналежнасць  СССР
Род войскаў авіяцыя
Гады службы 19321944
Званне
Капітан ВПС СССР
Капітан ВПС СССР
Бітвы/войны Савецка-фінляндская вайна
Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Медаль «Залатая Зорка»
Ордэн ЛенінаОрдэн Айчыннай вайны 2 ступеніОрдэн Чырвонай Зоркі
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксей Васільевіч Казлоў (19131976) — капітан Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі, удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, Герой Савецкага Саюза (1944).

Біяграфія

Аляксей Казлоў нарадзіўся 25 лютага 1913 года ў Лоеве[2] (цяпер у Гомельскай вобласці). Скончыў чыгуначны тэхнікум. У 19321935 гадах праходзіў службу ў Рабоча-сялянскай Чырвонай Арміі. У 1934 годзе Казлоў скончыў Севастопальскую ваенную авіяцыйную школу лётчыкаў і летнабаў. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны (1939—1940), зрабіў 57 баявых вылетаў[1]. Звольніўшыся ў запас, ён працаваў будаўніком. З чэрвеня 1941 года — на франтах Вялікай Айчыннай вайны[3].

Да снежня 1943 года старшы лейтэнант Аляксей Казлоў быў штурманам звяна 118-й асобнай дальняразведвальнай авіяцыйнай эскадрыллі 7-й паветранай арміі Карэльскага фронту. Да таго часу ён здзейсніў 127 баявых вылетаў на паветраную разведку войскаў і важных аб'ектаў праціўніка[3].

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 4 лютага 1944 года за «ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання на фронце барацьбы з нямецкімі захопнікамі і праяўленыя пры гэтым мужнасць і гераізм» старэйшы лейтэнант Аляксей Казлоў быў удастоены высокага звання Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медаля «Залатая Зорка» за нумарам 3130[3][4].

3 сакавіка 1944 года самалёт Казлова трапіў у аварыю, і лётчык атрымаў цяжкія траўмы. У красавіку 1944 года ў званні капітана Казлоў выйшаў у адстаўку па раненню. Пражываў у пасёлку Лоеў Лоеўскага раёна Гомельскай вобласці Беларускай ССР. Працаваў інструктарам авіяцыйнага вучылішча, з 1947 года — загадчык арганізаванай ім дзіцячай бібліятэкі[1]. Памёр 16 чэрвеня 1976 года[3].

Быў таксама узнагароджаны ордэнамі Айчыннай вайны 2-й ступені і Чырвонай Зоркі, шэрагам медалёў[3].

Яго імянем названа вуліца ў Лоеве[1].

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Казлоў Аляксей Васілевіч // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі У 6 т. Т 4. Кадэты — Ляшчэня / Беларус энцыкл.; Рэдкал.: Г. П. Пашкоў (галоўны рэд.) і інш.; маст. Э. Э. Жакевіч. Мн.: БелЭн, 1997. — 432 с. ISBN 985-11-0041-2
  2. Згодна з іншымі дадзенымі - у Екацярынаславе
  3. 1 2 3 4 5 Аляксей Васілевіч Казлоў на сайце «Героі краіны»
  4. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза офицерскому составу военно-воздушных сил Красной Армии» от 4 февраля 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 17 февраля (№ 10 (270)). — С. 1

Літаратура

  • Козлов Алексей Васильевич // Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
  • Навечно в сердце народном / редкол.: И. П. Шамякин (гл. ред.) и др. — 3-е изд., доп, и испр. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия, 1984. — С 240—241. — 607 с.
  • Козлов А. В. //Твои герои, Карелия. — Петрозаводск, 2005. — С. 127.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.