Аляксей Аляксеевіч Смірноў
Сцяг Сакратар ЦК КПБ
18 чэрвеня 1968 29 верасня 1978
Сцяг Старшыня Камітэта народнага кантролю ЦК КПБ
24 снежня 1965 чэрвень 1968
Сцяг Намеснік Старшыні СМ БССР
30 сакавіка 1965 24 снежня 1965
Кіраўнік урада Ціхан Кісялёў
Сцяг Сакратар ЦК КПБ
30 сакавіка 1965 24 снежня 1965
Сцяг Першы сакратар Брэсцкага абласнога камітэта КП Беларусі
красавік 1959 студзень 1963
Папярэднік Пётр Машэраў
Пераемнік Уладзімір Мікуліч

Нараджэнне 14 лютага 1921(1921-02-14)
Смерць невядома
Партыя КПСС (1947)
Адукацыя Днепрапятроўскі горны інстытут (1945)
Дзейнасць палітык
Прыналежнасць СССР
Узнагароды
ордэн Леніна ордэн Айчыннай вайны I ступені ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны» ордэн Славы III ступені медаль «За працоўную доблесць» медаль «За працоўную адзнаку» медаль «У азнаменаванне 100-годдзя з дня нараджэння Уладзіміра Ільіча Леніна» медаль «За перамогу над Германіяй у Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» медаль «Ветэран працы»

Аляксе́й Аляксе́евіч Смірно́ў (нар. 14 лютага 1921, в. Куляміха Ветлужскага раёна Горкаўскай вобласці) — савецкі партыйны і дзяржаўны дзеяч[1].

Біяграфія

Член КПСС з 1947 года. Скончыў Днепрапятроўскі горны інстытут (1945). Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. З 1946 года на камсамольскай і партыйнай працы. З 1954 года інструктар аддзела партыйных органаў ЦК КПСС. З 1957 года загадчык аддзела прамысловасці і транспарту, з 1958 года загадчык аддзела партыйных органаў ЦК КПБ.

У 195962 гадах 1-ы сакратар Брэсцкага абкама КПБ. У 1962—64 гадах намеснік старшыні Бюро ЦК КПБ для кіраўніцтва прамысловасцю і будаўніцтвам, загадчык аддзела цяжкай прамысловасці і транспарту ЦК КПБ.

У 1965 годзе сакратар ЦК КПБ, старшыня Камітэта партыйна-дзяржаўнага кантролю ЦК КПБ і СМ БССР. намеснік Старшыні СМ БССР. З 1965 года старшыня Камітэта партыйнага кантролю БССР. У 196878 гадах сакратар ЦК КПБ. Са жніўня 1978 і да 1983 года старшыня праўлення Цэнтральнага саюза спажывецкіх таварыстваў. З 1983 да 1991 года намеснік міністра паліўнай прамысловасці РСФСР[2].

Кандыдат у члены ЦК КПСС (1981—1986), член ЦК КПБ (1960—1981), член бюро ЦК КПБ (1968—1978).

Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР (1962—1970, 1974—1983). Дэпутат Вярхоўнага Савета БССР (1959—1970).

Зноскі

  1. http://www.knowbysight.info/SSS/14749.asp Біяграфія
  2. Я. С. Фалей. Смірноў Аляксей Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. С. № 56

Літаратура

  • Смирнов Алексей Алексеевич // Белорусская ССР. Краткая энциклопедия. — Мн.: Белорусская советская энциклопедия, 1982. — Т. 5. — С. 584.
  • Фалей Я. С. Смірноў Аляксей Аляксеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 56. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.