Аляксей Аляксеевіч Наседкін | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Папярэднік | Барыс Берман | ||||||
Пераемнік | Лаўрэнцій Цанава | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
18 лютага 1897 |
||||||
Смерць | 26 студзеня 1940 (42 гады) | ||||||
Партыя | УКП(б) | ||||||
Дзейнасць | ваенны, палітык | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||
Род войскаў | НКУС | ||||||
Званне | |||||||
Бітвы | |||||||
Узнагароды |
|
Аляксе́й Аляксе́евіч Насе́дкін (6 лютага 1897, в. Маўрына, Растоўскі павет, Яраслаўская губерня (па іншых звестках у Маскве) — 26 студзеня 1940) — Народны камісар унутраных спраў БССР (1938).
Біяграфія
Рускі. Адукацыя вышэйшая. Скончыў Інстытут чырвонай прафесуры. Пасля выключэння за няплату з Маскоўскага камерцыйнага вучылішча (1913 год) працаваў электраманцёрам у Маскоўскім электрычным таварыстве і на фабрыцы «Флетчэр», прымаў удзел у Кастрычніцкім паўстанні ў Маскве ў 1917 годзе ў складзе атрада барацьбы з юнкерамі.
У 1918—1920 гадах служыў у Чырвонай Арміі. Удзельнік ліквідацыі Мамантаўскага рэйду і задушэння сялянскіх паўстанняў на Тамбоўшчыне, затым — начальнік кулямётнай каманды атрада спецыяльнага прызначэння, камандзір кулямётнай школы. У 1923—1926 гадах працаваў у партыйных органах Масквы.
У органах дзяржаўнай бяспекі з 1927 года. Супрацоўнік ЭКУ АДПУ пры СНК СССР, памочнік начальніка ЭКА і па сумяшчальніцтве начальнік пажарна-тэхнічнай інспекцыі ПП АДПУ пры СНК СССР па Маскоўскай вобласці. У 1934 годзе — начальнік ЭКА УДБ УНКУС СССР па Куйбышаўскай вобласці, з 1935 года — намеснік начальніка ЭКА УДБ УНКУС СССР па Маскоўскай вобласці і ў 1937 годзе — начальнік УНКУС СССР па Смаленскай вобласці. З 22 мая па 16 снежня 1938 года — народны камісар унутраных спраў БССР.
Узнагароджаны ордэнам Чырвонай Зоркі. Арыштаваны 16 снежня 1938 года.
Пастановай Ваеннай Калегіі Вярхоўнага суда СССР ад 15 студзеня 1940 года прыгавораны па артыкулах 58-1 і 58-11 КК РСФСР да ВМП. Прыгавор прыведзены ў выкананне ў Маскве 26 студзеня 1940 года. Не рэабілітаваны[1].
Зноскі
Літаратура
- Наседкин А. А. // Петров Н. В., Скоркин К. В. Кто руководил НКВД, 1934—1941 : справочник / Под ред. Н. Г. Охотина и А. Б. Рогинского. — М.: Звенья, 1999. — 502 с. — 3 000 экз. — ISBN 5-7870-0032-3.