Пасёлак гарадскога тыпу
± | ||||||||||||||||||||||||
Аляксееўскае (руск.: Алексе́евское, татар.: Алексеевское, Әләски) — пасёлак гарадскога тыпу, адміністрацыйны цэнтр Аляксееўскага раёна Рэспублікі Татарстан. Размешчаны на беразе Куйбышаўскага вадасховішча, за 80 км на паўднёвы ўсход ад Казані і за 35 км на захад ад Чыстапаля.
Праз пасёлак праходзіць аўтатраса Р239 (Казань — Альмецьеўск — Арэнбург). У 2002 годзе побач з пасёлкам уведзены ў эксплуатацыю 11-кіламетровы мост цераз камскі заліў вадасховішча. Статус пасёлка гарадскога тыпу — з 1965 года.
Зноскі
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.