Аляксандр I | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
Αλέξανδρος Α΄ | |||||||
![]() | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Канстанцін I | ||||||
Пераемнік | Канстанцін I | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
1 жніўня 1893[1] |
||||||
Смерць |
25 кастрычніка 1920[2][1][…] (27 гадоў)
|
||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Глюксбургі | ||||||
Бацька | Канстанцін I, кароль Грэцыі | ||||||
Маці | Сафія Пруская | ||||||
Жонка | Аспазія Манас[d][4] | ||||||
Дзеці | Аляксандра Грэчаская | ||||||
Веравызнанне | Грэчаскае праваслаўе | ||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Манаграма |
![]() |
||||||
Узнагароды |
|
||||||
![]() |
Аляксандр I (грэч. Αλέξανδρος Α της Ελλάδας; 1 жніўня 1893, Афіны — 25 кастрычніка 1920, Афіны) — кароль Грэцыі з 1917 па 1920 год. Сын Канстанціна I і Сафіі Гогенцолерн.
Аляксандр стаў каралём, калі яго бацька быў вымушаны пад ціскам саюзнікаў пакінуць трон у чэрвені 1917 года. Канстанцін I, зяць кайзера Вільгельма II, займаў германафільскую пазіцыю, ён выехаў з Грэцыі разам са старэйшым сынам Георгам, пакінуўшы на троне другога сына — Аляксандра. Новы кароль не меў рэальнай улады, бо палітыкай займаўся прэм’ер-міністр Элефтэрыёс Венізелас. Аляксандр большай часткай падарожнічаў па месцах ваенных дзеянняў, падтрымліваючы баявы дух салдат.
У лістапада 1919 года кароль таемна абвянчаўся з Аспасіяй Манас (1896—1972), дачкой палкоўніка Петраса Манаса. Выхадка караля выклікала вялікі скандал, у рэшце рэшт Аспасія прыбыла ў Афіны, дзе іх шлюб быў афіцыйна прызнаны, але каралевай яна не стала, атрымаўшы толькі тытул прынцэсы. У 1921 годзе, ужо пасля смерці Аляксандра, Аспасія нарадзіла дачку Аляксандру (1921—1993), будучую жонку сербскага караля Пятра II.
Пасля падпісання ў 1920 годзе Сеўрскага мірнага дагавора Грэцыя атрымала значную частку тэрыторыі Турцыі. Аляксандр стаў каралём павялічанай Грэцыі.
2 кастрычніка 1920 года, падчас прагулкі ў каралеўскім садзе Татой, Аляксандр быў укушаны малпай. Праз тры тыдні, 25 кастрычніка ён памёр ад сепсісу.
Зноскі
- 1 2 Lundy D. R. Alexandros I zu Schleswig-Holstein-Sonderburg-Glücksburg, King of the Hellenes // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alexander // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
Літаратура
- John Van der Kiste, Kings of the Hellenes: The Greek Kings. 1863—1974. Sutton Publishing. 1994.