Аляксандр фон Клюк | ||||
---|---|---|---|---|
Alexander Heinrich Rudolph von Kluck | ||||
![]() | ||||
Нараджэнне |
20 мая 1846[1] |
|||
Смерць |
19 кастрычніка 1934[1] (88 гадоў) |
|||
Месца пахавання | ||||
Член у | ||||
Дзейнасць | афіцэр | |||
Навуковая дзейнасць | ||||
Навуковая сфера | армія[3] | |||
Аўтограф |
![]() |
|||
Ваенная служба | ||||
Гады службы | 1866 — 1916 | |||
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
|||
Род войскаў | Пруская армія | |||
Званне |
![]() Генерал-палкоўнік |
|||
Камандаваў | 1-я армія | |||
Бітвы |
Аўстра-пруска-італьянская вайна Франка-пруская вайна Першая сусветная вайна |
|||
Узнагароды |
|
|||
![]() |
Алякса́ндр фон Клюк (ням.: Alexander Heinrich Rudolph von Kluck; 20 мая 1846 — 19 кастрычніка 1934) — германскі ваенны дзеяч, генерал-палкоўнік.
Біяграфія
Ён пачаў службу ў прускай арміі ў часы сямітыднёвай аўстра-прускай вайны 1866 года, падчас франка-прускай вайны быў паранены двойчы і быў узнагароджаны Жалезным крыжам (другога класа) за адвагу. Яму было нададзена званне генерала ад інфантэрыі ў 1906 годзе, у 1913 годзе быў прызначаны генеральным інспектарам VIII-й армейскай інспекцыі.
З пачаткам Першай сусветнай вайны ён быў прызначаны камандуючым 1-й арміі, утворанай на базе падначаленай яму інспекцыі, у чыю задачу, згодна з Планам Шліфена, уваходзіў наступ на правым крыле Заходняга фронту па тэрыторыі Бельгіі з мэтай акружэння Парыжу з захада.
У канцы сакавіка 1915 года падчас агляду перадавых частак сваіх войскаў ён быў паранены асколкамі шрапнэлі, што сур’ёзна пашкодзіла нагу. Неўзабаве пасля гэтага ён атрымаў ордэн Pour le Mérite. У кастрычніку 1916 года фон Клюк перайшоў на атрыманне паловы акладу ў адпаведнасці з яго просьбай сысці ў адстаўку.
Яго сын, лейтэнант Эган фон Клюк, быў забіты ў пачатку 1915 года.
Зноскі
- 1 2 Alexander von Kluck // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Burschenschafter-Stammrolle: Verzeichnis der Mitglieder der Deutschen Burschenschaft nach dem Stande vom Sommer-Semester 1934 — B: Willy Nolte, 1934.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр фон Клюк