Аляксандр Ясінскі
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 21 ліпеня 1989(1989-07-21) (34 гады)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі музыкант, кампазітар
Інструменты button accordion[d]
yasinski.eu

Аляксандр Ясінскі (нар. 21 ліпеня 1989, Баранавічы) — беларускі музыкант і кампазітар.

Біяграфія

Вучыўся ў Баранавіцкай школе № 21 з музычным ухілам, Рэспубліканскім музычным каледжы ў Мінску, Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, Пражскай кансерваторыі (Чэхія).

Жыве і працуе ў Чэхіі. Лаўрэат і дыпламант рэспубліканскіх і міжнародных конкурсаў (2000, 2001, 2005, 2006, 2008, 2012, 2014). Выступаў сольна і ў складзе розных праектаў у Беларусі, Украіне, Расіі, Літве, Польшчы, Чэхіі, Славакіі, Германіі, Венгрыі, Харватыі, Швецыі, Даніі, Аўстрыі, Кувейце і Паўднёвай Карэі.

У 2007 г. прадстаўляў Беларусь на міжнародным фестывалі Yesou Expo Fighting (г. Ёсу, Паўднёвая Карэя). Выступаў сольна з Дзяржаўным камерным аркестрам Рэспублікі Беларусь, камерным аркестрам «Gradus Ad Parnasum» Беларускай дзяржаўнай акадэміі музыкі, аркестрам народных інструментаў Беларускай акадэміі музыкі, Таліхавай камернай філармоніяй (Прага, Чэхія), філармоніяй г. Градзец-Кралавэ (Чэхія), Дзяржаўным камерным аркестрам Жыліна (Славакія), сімфанічным аркестрам Пражскай кансерваторыі.

Акрамя шырокага рэпертуару баяннай музыкі (класіка, джаз, аргенцінскае танга, французскія шансоны, уласныя творы), Аляксандр — аўтар і выканаўца ўласных песень. У 2014 г. стаў уладальнікам Гран-пры фестывалю «Бардаўская восень».

Адзін з заснавальнікаў калектыву The Unlimited Trio, з якім у 2010 г. выдаў дыск на французскім лэйбле Great Wind Records. Удзельнік гурта BosaeSonca, з якім выпусціў шэраг сінглаў, два EP і два паўнафарматныя дыскі, апошні з якіх, «Адпусці», атрымаў прэмію «Лепшы беларускамоўны альбом года 2013» ад Experty.by і «Дэбют года» 2013 ад RockProfi.

Удзельнік беларускага праекту Fratrez (альбом «Ora», 2013)

Удзельнік беларуска-шведскага ансамблю свабоднай імправізацыі Morph, з якім гастралюе па Беларусі і Швецыі.

Супрацоўнічае з чэшскімі музыкамі і праектамі. Супольна са спявачкай Радкай Фішаравай выступаў з 4-ма сімфанічнымі аркестрамі ў Чэхіі і Славакіі. З Радкай Фішаравай, а таксама з (Івай Марашавай) рэгулярна выступае ў клубах і на фестывалях Чэхіі. Як сесійны музыкант, запісаў 2 дыскі з чэшскімі праектамі Jelen і GaRe.

Удзельнік міжнароднага праекту Shum Davar (Шум да вар) — музыкі з Чэхіі, Славакіі, Беларусі іграюць клезмер, усходнеславянскую, цыганскую і балканскую музыку.

Аўтар музыкі да серыі дакументальных фільмаў «Зямля геніяў» і «Першая сусветная вайна» (вытворчасць кінакампаніі New Wave Production).

Апошні цыкл з'явіўся ў эфіры каналу АНТ з 1-га лютага 2015 г.

Аўтар музыкі да чэшскага спектакля «Чэшскае пекла», у якім іграе і спявае, а таксама выконвае акцёрскую ролю.

Аўтар музыкі да лялечнага анімацыянага фільму "Паветраны змей" (Славакія, Чэхія, Польшча, 2019)

Аранжыроўшчык, выкладчык музыкі ў Празе (Чэхія).

Зноскі

    Спасылкі

    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.