Аляксандр Янай | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
іўр.: אלכסנדר ינאי | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Арыстабул I | ||||||
Пераемнік | Саламея Аляксандра | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне | каля 127 да н.э. | ||||||
Смерць | 76 да н.э. | ||||||
Месца пахавання | |||||||
Род | Хасманеі[d] | ||||||
Бацька | John Hyrcanus[d] | ||||||
Жонка | Salome Alexandra[d] | ||||||
Дзеці | Гіркан II[d] і Aristobulus II[d] | ||||||
Дзейнасць | палітык, Kohen | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Янай (іўр.: אלכסנדר ינאי) (125—76 да н. э.[1]) — іўдзейскі цар з дынастыі Хасманеяў. Сын Іаана Гіркана. Калі да ўлады прыйшоў яго брат Арыстабул, Аляксандра пасадзілі ў турму. Пасля смерці Арыстабула ён не толькі быў вызвалены, але ажаніўся з Саламеяй (удавой памерлага брата) і ўзышоў у 103 г. да н.э. на прастол.
У перыяд яго кіравання Іўдзея усталявала гегемонію над усёй тэрыторыяй старажытных Ізраільскіх земляў, у тым ліку ў 99 г. да н.э. была заваявана Газа[2]. Ва ўнутранай палітыцы Аляксандр абапіраўся на садукеяў, чым выклікаў незадаволенасць і паўстанне фарысеяў, якое, зрэшты, было жорстка падушана з дапамогай замежных наймітаў[3]. У гэтай грамадзянскай вайне загінула больш за 50 тысяч яўрэяў[4].
Янай памёр у 76 годзе да н.э. падчас паходу ў Іарданію. Пасля яго краінай на працягу 9 гадоў кіравала яго ўдава[4].
Зноскі
- ↑ Ад Саламона да арабскага ўварвання
- ↑ Археолагі рассоўваюць межы царства Хасманеяў
- ↑ Хасманейская дынастыя і мудрацы
- 1 2 Штереншис М. Евреи: история нации. — Герцлия: Исрадон, 2008. — С. 148. — 560 с. — 5 000 экз. — ISBN 978-5-94467-064-9.