Аляксандр Серафімавіч Якабсон
Сцяг5-ы Старшыня Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі
28 снежня 2010 18 жніўня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Зянон Ломаць
Пераемнік Леанід Анфімаў
Сцяг19-ы Старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта
17 красавіка 2001 28 снежня 2010
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Уладзімір Ярмошын
Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Папярэднік Мікалай Рыгоравіч Вайцянкоў
Пераемнік Уладзімір Андрэевіч Дворнік

Нараджэнне 18 красавіка 1951(1951-04-18) (72 гады)
Партыя
Адукацыя
Дзейнасць палітык
Узнагароды
ордэн Дружбы ордэн Айчыны III ступені ордэн Пашаны
ордэн святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені ордэн Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай I ступені ордэн свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені ордэн прападобнага Сергія Раданежскага III ступені

Аляксандр Серафімавіч Якабсон (нар. 18 красавіка 1951, Гомель) — дзяржаўны і палітычны дзеяч Беларусі[1][2].

Біяграфія

Скончыў Беларускі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту (1973), Мінскі інстытут паліталогіі і сацыяльнага кіравання (1991). Працаваў майстрам трэста «Кандалакштрансбуд» у Мурманскай вобласці, потым служыў у арміі (1973—1974). З 1975 года працаваў майстрам будаўнічага ўпраўлення № 49 будаўнічага трэста № 10 Міністэрства прамысловага будаўніцтва БССР ў Гомелі, затым прарабам перасоўнай механізаванай калоны № 111, старшым прарабам і галоўным інжынерам спецыялізаванага будаўнічага ўпраўлення № 214 «Гомельпрамбуда». У 19851986 гадах — інструктар аддзела будаўніцтва Гомельскага абкама КПБ.

З 1986 года жыве ў Светлагорску. У 19861991 гадах — старшыня выканкама гарадскога Савета народных дэпутатаў, у 19911994 гадах — старшыня гарадскога Савета дэпутатаў, у 19941997 гадах — старшыня Светлагорскага гарадскога выканаўчага камітэта.

У 19971998 гадах — першы намеснік старшыні Гомельскага аблвыканкама, з сакавіка 1998 года — старшыня Гомельскага гарвыканкама. У 2001—2010 гадах — старшыня Гомельскага абласнога выканаўчага камітэта[3]. 28 снежня 2010 года прызначаны старшынёй Камітэта дзяржаўнага кантролю Беларусі. 21 жніўня 2014 года прызначаны памочнікам Прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінску, займаў гэту пасаду да сакавіка 2017 года[4].

Двойчы выбіраўся дэпутатам Вярхоўнага Савета Беларусі 12-га (19901995) і 13-га (19951996) скліканняў; дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання (1996—2000). Член Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га, 3-га і 4-га скліканняў.

Ганаровы грамадзянін Светлагорска (2001), ганаровы грамадзянін Гомельскай вобласці (2011)[5].

Узнагароды

Узнагароджаны ордэнам Пашаны (2001), ордэнам Айчыны III ступені (2004), ордэнам Дружбы (Расія, 2009), ордэнам Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай (Беларуская праваслаўная царква, 2009)[6], ордэнам свяціцеля Кірыла Тураўскага I ступені (Беларуская праваслаўная царква), ордэнам Святога роўнаапостальнага вялікага князя Уладзіміра III ступені (Руская праваслаўная царква), ордэнам прападобнага Сергія Раданежскага III ступені (Руская праваслаўная царква), 10 юбілейнымі медалямі, двума ганаровымі граматамі Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (2003), ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, ганаровымі граматамі ўрада Масквы (2004, 2008), падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Зноскі

  1. Якобсон Александр Серафимович // Республика Беларусь: Энциклопедия в 6 т. Т. 6: Пейзаж ― Снегирёв / редкол.: Г. П. Пашков и др. — Минск: БелЭн, 2008. — 748 с. ISBN 985-11-0341-1.  — С. 717
  2. Якобсон Александр Серафимович // Рэгіёны Беларусі: энцыклапедыя. У 7 т. = Регионы Беларуси: энциклопедия. В 7 т. (руск.). Мн.: БелЭн. — ISBN 978-985-11-0463-1. — С. 503
  3. admin. Якобсон Александр Серафимович (руск.). Знаменитые люди Гомельщины (6 верасня 2018). Праверана 25 лістапада 2020.
  4. Аляксандр Якабсон вызвалены ад пасады памочніка Прэзідэнта Беларусі . Звязда (3 сакавіка 2017). Праверана 25 лістапада 2020.
  5. Ермакова, Т. Здесь мои корни : [экс-председатель Гомельского областного исполнительного комитета Александр Якобсон избран почетным гражданином Гомельской области] / Татьяна Ермакова // Гомельская праўда. — 2011. — 29 снежня. — С. 2.
  6. Олег Белоусов. Под куполом небесного собора (руск.). Правда Гомель (3 лістапада 2009). Праверана 25 лістапада 2020.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.