Аляксандр Ходзька | |
---|---|
польск.: Aleksander Chodźko | |
Дата нараджэння | 30 жніўня 1804[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 27 снежня 1891[3][4] (87 гадоў) ці 1891[5] |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Ян Ходзька |
Род дзейнасці | дыпламат, прафесар, паэт, сінхронны перакладчык, усходазнавец, збіральнік народных казак, пісьменнік |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Узнагароды |
|
Подпіс | |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Ходзька (Барэйка; 30 жніўня 1804, м. Крывічы, Вілейскі павет, Віленская губерня, цяпер Мядзельскі раён Мінскай вобл. — 27 снежня 1891) — паэт, фалькларыст, славіст, усходазнавец.
Сын Яна Ходзькі, брат Язэпа Ходзькі, Міхала Ходзькі і Станіслава Ходзькі. Вучыўся ў Віленскай гімназіі, скончыў са ступенню кандыдата філасофіі Віленскі ўніверсітэт (1825), вучэбнае аддзяленне жывых моў пры Азіяцкім дэпартаменце Міністэрства замежных спраў у Пецярбургу (1829). За ўдзел у таварыстве філарэтаў арыштаваны (1823—1824). У час вучобы ў Пецярбургу (1824—1831) зблізіўся з А. Міцкевічам, А. Пушкіным, В. Жукоўскім. З 1831 года знаходзіўся на дыпламатычнай службе ў Персіі, з 1842 года — у Парыжы, прафесар славянскіх літаратур Калеж дэ Франс (1857—1883).
Папулярызаваў славянскія мовы, фальклор, перакладаў са славянскіх на ўсходнія мовы. Запісваў успаміны Адама Міцкевіча і памагаў яму выдаць іх. Перапісваўся з А. Кіркорам, К. Тышкевічам, Я. Тышкевічам, прысылаў свае артыкулы ў газету «Kurier Wileński» («Виленский вестник»). Аўтар паэмы «Залессе» (1822)[7].
А.Ходзька першым апісаў эпас пра Гёраглы, вершы туркменскіх паэтаў Махтумкулі, Кеміне, фальклор туркменаў і інш. Выдаў зборнік «Паэзія» (1829), у які акрамя балад, заснаваных на беларускім і літоўскім фальклоры, увайшлі пераклады навагрэчаскіх (пераважна клефтаў) і марлацкіх песень; збор паданняў і песень народаў паўночнай Персіі (1842), «Персідскую граматыку» (1852). Напісаў даследаванне па курдскай мове, падрыхтаваў размоўнік па турэцкай мове, працу пра помнікі стараславянскага пісьменства і інш.
Крыніцы
- ↑ Aleksander Chodźko // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Aleksander Borejko Chodźko // International Music Score Library Project — 2006. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- 1 2 Ходзько-Борейко, Александр Леонардович // Русский биографический словарь / под ред. А. А. Половцов — СПб.: 1901. — Т. 21. — С. 384–385.
- ↑ Aleksander Borejko Chodźko // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Library of the World's Best Literature / пад рэд. C. D. Warner — 1897.
- ↑ list of professors at Collège de France
- ↑ Верамейчык С. І. Міхал Клеафас Агінскі, 1765—1833: продкі, жыццё ў Залессі, нашчадкі (спроба храналогіі) / Сяргей Верамейчык. — Мінск: Кавалер, 2008. С.94
Літаратура
- Грыцкевіч, В. Аляксандр Ходзька (1804—1891) // Славутыя імёны Бацькаўшчыны. Мн., 2000. Вып. 1.
- Мархель, У. Прадвесце. Мн., 1991.
- Мархель, У. Як свечка перад згасаннем // Мархель У. І. Прысутнасць былога. Мн., 1997.
Спасылкі
- Радыёперадача «Свабоды» пра Аляксандра Ходзьку(недаступная спасылка)