Аляксандр Фёдаравіч Кістаў | |
---|---|
| |
Дата нараджэння | 7 верасня 1903 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 14 мая 1960 (56 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Адукацыя | |
Прафесія | акцёр, кінаакцёр |
Тэатр | |
Прэміі |
|
Узнагароды |
|
IMDb | ID 1241608 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Фёдаравіч Кі́стаў[1] (руск.: Александр Фёдорович Кистов; 7 верасня 1903, Царыцын — 14 мая 1960, Мінск) — беларускі савецкі акцёр тэатра і кіно. Заслужаны артыст Беларускай ССР (1947)[2]. Народны артыст Беларускай ССР (1953)[2][1].
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Царыцын. У 1920 годзе добраахвотнікам пайшоў у Чырвоную Армію[2]. Пасля дэмабілізацыі ў 1922[3] годзе на камсамольскай рабоце[2]. У 1928 годзе скончыў Ленінградскі тэатральны тэхнікум[1]. З 1929 года працаваў у тэатрах Ленінграда, Куйбышава, Масквы[3]. У 1944 годзе А. Ф. Кістаў быў запрошаны ў Дзяржаўны рускі драматычны тэатр БССР у якасці акцёра і дырэктара[2].
Памёр А. Ф. Кістаў 14 мая 1960 года. Пахаваны на Усходніх могілках у Мінску.
Творчасць
А. Ф. Кістаў меў ад прыроды магутны голас, велічную стаць, пластычную выразнасць і вулканічны тэмперамент, якія спалучаліся з высокім прафесійным майстэрствам і выконваў востракамедыйныя і характэрныя ролі з каларытнымі бытавымі рысамі[2].
Ролі ў тэатры
- Кароль Лір, Атэла («Кароль Лір», «Атэла» У. Шэкспіра)
- Прыбыткоў («Апошняя ахвяра» А. Астроўскага)
- Іван Шуйскі («Цар Фёдар Іаанавіч» А. К. Талстога)
- Астраў, Вяршынін («Дзядзя Ваня», «Тры сястры» А. Чэхава)
- Радазубаў («Варвары» М. Горкага)
- Важак («Аптымістычная трагедыя» У. Вішнеўскага)
- Забелін («Крамлёўскія куранты» М. Пагодзіна)
- Паноў («Разлом» Б. Лаўранёва)
- Сімбірцаў («Дарога Перамогі» У. Салаўёва)
- Ванюшын («Дзеці Ванюшына» С. Найдзёнава) і іншыя.
У кіно
А. Ф. Кістаў зняўся ў шэрагу кінафільмаў, сярод якіх «Міколка-паравоз», «Катоўскі», «Зялёныя агні», «Палеская легенда», «Першыя выпрабаванні», «Строгая жанчына».
Узнагароды і званні
- Ордэн Леніна (1955)
- Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга (1953)
- Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.» (1945)
- Сталінская прэмія 3 ступені 1953 года за спектакль «Варвары»
- Заслужаны артыст Беларускай ССР (1947)
- Народны артыст Беларускай ССР (1953)
- Граматы і Ганаровыя граматы
Памяць
У верасні 2003 года ў Беларусі ўведзена ў абарачэнне маркіраваная паштовая картка з арыгінальнай маркай, прысвечанай 100-годдзю з дня нараджэння А. Ф. Кістава[2].
Зноскі
- 1 2 3 Беларусь 1995.
- 1 2 3 4 5 6 7 Кистов Александр Фёдорович (руск.)
- 1 2 Александр Кистов // КИНО-ТЕАТР.РУ (руск.)
Літаратура
- Кі́стаў Аляксандр Фёдаравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 386—387. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.