Аляксандр Шпілеўскі
старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь
24 верасня 2001 6 лістапада 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Генадзь Навіцкі
Сяргей Сідорскі
Міхаіл Мясніковіч
Папярэднік Вікенцій Макарэвіч
Пераемнік Юрый Сянько
памочнік прэзідэнта РБ
8 мая 2001 24 верасня 2001
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка

Нараджэнне 28 мая 1953(1953-05-28) (70 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць юрыст, палітык
Ваенная служба
Званне
Дзяржаўны саветнік мытнай службы II рангу
Дзяржаўны саветнік мытнай службы II рангу
Дзяржаўны саветнік мытнай службы II рангу

Алякса́ндр Фра́нцавіч Шпіле́ўскі (28 мая 1953, Бабруйск) — беларускі дзяржаўны дзеяч, старшыня Дзяржаўнага мытнага камітэта Рэспублікі Беларусь (2001—2014).

Біяграфія

Скончыў Мінскі архітэктурна-будаўнічы тэхнікум, Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1981), Вышэйшую школу КДБ СССР (1990), юрыст. Дзяржаўны саветнік мытнай службы II рангу.

З 1974 па 1992 гады служыў у КДБ БССР на розных пасадах. Апошняе месца службы — начальнік адзелу Мінскага гарадскога ўпраўлення па барацьбе з арганізаванай злачыннасцю. З 1992 па 1996 гады працаваў начальнікам упраўлення, начальнікам інспекцыі Кантрольнай палаты Рэспублікі Беларусь па горадзе Мінску. У 1995 годзе абраны ў склад Вярхоўнага Савета XIII склікання, адкуль перайшоў у Палату прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу[1]. У 2000 годзе абраны ў склад Палаты прадстаўнікоў II склікання[2]. Дэпутат Парламенцкага сходу Беларусі і Расіі.

З 8 мая 2001 года быў памочнікам прэзідэнта — галоўным інспектарам па Мінску. 24 верасня 2001 прызначаны старшынёй Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі. 6 лістапада 2014 пайшоў у адстаўку з пасады старшыні Дзяржаўнага мытнага камітэта Беларусі[3].

Зноскі

Спасылкі

  • Профіль(недаступная спасылка) (руск.) на праекце «Хто ёсць хто на Беларусі»
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.