Аляксандр Уладзіміравіч Шапо | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 25 чэрвеня 1971 (52 гады) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Уладзімір Дзмітрыевіч Шапо |
Род дзейнасці | мастак, скульптар |
Жанр | манументальная скульптура[d], станковая скульптура[d] і мемарыяльная скульптура[d] |
Вучоба | |
Член у | |
Сайт | shappo.org |
![]() |
Аляксандр Уладзіміравіч Шапо (нар. 25 чэрвеня 1971, г. Віцебск, Віцебская вобласць) — беларускі скульптар.
Біяграфія
Нарадзіўся ў сям'і мастака Уладзіміра Шапо.
Скончыў у 1989 годзе Рэспубліканскую школу-інтэрнат па музыцы і выяўленчым мастацтве, у 1999 годзе — Беларускую акадэмію мастацтваў[1]. 3 1999 года ўдзельнік мастацкіх выставак[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 1999 года[2].
Творчасць
Працуе ў манументальнай, станковай, паркавай і мемарыяльнай скульптуры. Матэрыял — бронза, граніт[1].
Сярод твораў: скульптуры «Вулічны музыкант» (г. Наваполацк Віцебскай вобласці), «Святы Себасцьян», «Праменад», «Педыкюр» (усе Мінск)[1], помнік дойліду Іаану ў Полацку (2012).
Творы знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва[1], у прыватных зборах Беларусі і за яе межамі[2].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 Шаппо Аляксандр Уладзіміравіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.
- 1 2 3 «ТРОГАТелЬная выставка». З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года
Літаратура
- Шаппо Аляксандр Уладзіміравіч // Сучасная беларуская скульптура. XXI стагоддзе [Выяўленчы матэрыял]: альбом / аўтар тэксту, складанне, пераклад на беларускую мову: К. С. Аксёнава. — Мн.: БелЭн, 2012. — 358 с. — ISBN 978-985-11-0574-4.