Аляксандр Сяргеевіч Спірын | |
---|---|
руск.: Александр Сергеевич Спирин | |
Дата нараджэння | 4 верасня 1931[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 30 снежня 2020 (89 гадоў) |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Lydia P. Gavrilova[d] |
Род дзейнасці | біяхімік |
Навуковая сфера | біяхімія[2] і малекулярная біялогія[2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар біялагічных навук (1962) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | Андрэй Мікалаевіч Белазерскі |
Член у | |
Прэміі |
![]() ![]() ![]() |
Узнагароды |
Аляксандр Сяргеевіч Спі́рын[4] (руск.: Александр Сергеевич Спирин; (4 верасня 1931 — 30 снежня 2020) — савецкі і расійскі вучоны ў галіне біяхіміі, доктар біялагічных навук (1962), акадэмік Акадэміі навук СССР (1970, член-карэспандэнт з 1966).
Біяграфія
Нарадзіўся ў пасёлку Калінінскі (сучасны горад Каралёў у Маскоўскай вобласці Расіі). У 1954 годзе скончыў біёлага-глебавы факультэт Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. Вучыўся ў аспірантуры Інстытута біяхіміі імя А. М. Баха Акадэміі навук СССР. У 1957 годзе абараніў кандыдацкую дысертацыю. Працаваў у Інстытуце біяхіміі з 1958 года малодшым навуковым супрацоўнікам, з 1962 года — загадчыкам лабараторыі. З 1964 года прафесар, у 1973—2012 гадах загадчык кафедры малекулярнай біялогіі Маскоўскага дзяржаўнага ўніверсітэта. У 1967 арганізаваў і ўзначаліў Інстытут бялку Акадэміі навук СССР у горадзе Пушчына Маскоўскай вобласці. З 2001 саветнік Прэзідыума Расійскай акадэміі навук.
Памёр А. С. Спірын 30 снежня 2020 года. Пахаваны на Траекураўскіх могілках у Маскве[5].
Навуковая і грамадская дзейнасць
Разам з А. М. Белазерскім атрымаў першыя сведчанні існавання інфармацыйных (матрычных) РНК і адсутнасці кадзіруючых (матрычных) функцый у рыбасом і рыбосомных РНК. Упершыню даў апісанне асноўных прынцыпаў прасторавай структуры высокопалімерных РНК. Прапанаваў мадэль працы рыбасомы ў працэсе сінтэзу бялку, апісаў рабочы цыкл рыбасомы ў тэрмінах малекулярнай нанамашыны канвеернага тыпу.
Зноскі
- ↑ Спирин Александр Сергеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- 1 2 Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
- ↑ https://www.ae-info.org/ae/User/Spirin_Alexander
- ↑ БелЭн 2002.
- ↑ Московские могилы (руск.)
Літаратура
- Спірын Аляксандр Сяргеевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 116. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
- Профіль Аляксандра Сяргеевіча Спірына на афіцыйным сайце РАН
- Памяти Александра Сергеевича Спирина (руск.) // Інстытут бялку Расійскай акадэміі навук
- Заслуженные профессора Московского университета (руск.)