Аляксандр Сцяпанавіч Галавачоў
Дата нараджэння 15 чэрвеня 1935(1935-06-15) (88 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці эканаміст, выкладчык універсітэта
Месца працы
Навуковая ступень доктар эканамічных навук (1988)
Навуковае званне
Альма-матар
Узнагароды
Заслужаны работнік адукацыі Рэспублікі Беларусь

Алякса́ндр Сцяпа́навіч Галавачо́ў (нар. 15 чэрвеня 1935, в. Недайка, Буда-Кашалёўскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі навуковец-эканаміст, педагог. Доктар эканамічных навук (1988), прафесар (1990). Заслужаны работнік адукацыі Беларусі (2001). Акадэмік Беларускай інжынернай акадэміі (1997).

Біяграфія

Скончыў Беларускі тэхналагічны ўніверсітэт (1963). З 1953 года працаваў у сістэме лясной гаспадаркі Беларусі. З 1968 года ў Беларускім эканамічным універсітэце (у 1988—1991 гг. загадчык кафедры). У 1978—1980 гг. і 1983—1985 гг. дарадца-кансультант пра Міністэрстве вышэйшай адукацыі Кубы. З 1991 года ў Акадэміі кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь (загадчык кафедры, у 1993—1999 гг. прарэктар). З 2003 года ў Мінскім інстытуце кіравання (Мінскі інавацыйны ўніверсітэт).

Аўтар навуковых прац па праблемах адукацыі ў Беларусі, прадукцыйнасці працы, развіцця банкаўскай справы і грашова-крэдытнай палітыкі, сацыяльнай арыентацыі эканамічнай сістэмы, прыватызацыі, рыначнай эканомікі. Аўтар шэрагу навучальных дапаможнікаў для ВНУ.

Літаратура

  • Галавачоў Аляксандр Сцяпанавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1). С. 367
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.