Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч | |||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||||||||||||||
Кіраўнік урада | Раман Галоўчанка | ||||||||||||||||||
Папярэднік | Валерый Вакульчык | ||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Рыгоравіч Лукашэнка | ||||||||||||||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Румас Раман Галоўчанка |
||||||||||||||||||
Папярэднік | Алег Белаконеў | ||||||||||||||||||
Пераемнік | Віктар Гулевіч | ||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||
Нараджэнне |
1967 |
||||||||||||||||||
Адукацыя | |||||||||||||||||||
Дзейнасць | ваенны | ||||||||||||||||||
Ваенная служба | |||||||||||||||||||
Прыналежнасць | Беларусь | ||||||||||||||||||
Званне |
|
||||||||||||||||||
Камандаваў | 120-й гвардзейскай механізаванай брыгадай, Паўночна-заходнім аператыўным камандаваннем, Генштабам | ||||||||||||||||||
Узнагароды |
|
||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Рыгоравіч Вальфовіч (нар. 1967, Казань, РСФСР) — беларускі ваенны дзеяч. Генерал-лейтэнант (2021).
Біяграфія
Нарадзіўся ў 1967 годзе ў Казані ў сям’і вайскоўца. Школу скончыў у Барысаве, дзе служыў яго бацька. Скончыў Маскоўскае вышэйнае агульнавайсковае вучылішча, у 1998 годзе — Ваенную акадэмію Беларусі, у 2008 годзе — Ваенную акадэмію Генштаба Расіі.
Служыў у Барысаве ў 72-м гвардзейскім вучэбным цэнтры. У 2003 годзе служыў камандзiрам 361-й базы аховы i абслугоўвання Мiнiстэрства абароны Рэспублікі Беларусь[1]. У 2005—2006 служыў у Генштабе ў Мінску.
У 2008—2010 — камандзір 120-й гвардзейскай механізаванай брыгады, у 2010—2012 — намеснік камандзіра войскамі Заходняга аператыўнага камандавання, у 2012—2015 — начальнік штаба, першы намесніка камандзіра войскамі Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання, у 2015—2018 — камандзір войскаў Паўночна-заходняга аператыўнага камандавання. У 2018—2020 гадах — першы намеснік начальніка Генштаба.
20 студзеня 2020 года прызначаны начальнікам Генеральнага штаба Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь[2].
26 студзеня 2021 года прызначаны дзяржаўным сакратаром Савета бяспекі Рэспублікі Беларусь[3].
24 лютага 2022 года быў унесены ў спіс спецыяльна прызначаных грамадзян і заблакіраваных асоб ЗША[4]. 25 лютага ўключаны ў спіс беларускіх чыноўнікаў, якім забаронены ўезд на тэрыторыю ЕС за расійскую агрэсію супраць Украіны[5]. У тым жа годзе ён трапіў у чорныя спісы Аўстраліі, Вялікабрытаніі, Канады, Новай Зеландыі, Швейцарыі, Японіі і Украіны[6].
Узнагароды
- Юбілейны медаль «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»;
- Медаль «За бездакорную службу» III ступені (2003)[1];
- ордэн «За службу Радзіме» III ступені (2010)[7];
- медаль «За бездакорную службу» II ступені (2016)[8];
- медаль «За бездакорную службу» I ступені;
- юбілейны медаль «60 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»;
- юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;
- юбілейны медаль «65 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»;
- юбілейны медаль «65 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;
- юбілейны медаль «70 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»;
- юбілейны медаль «70 год Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»;
- юбілейны медаль «75 год вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»;
- юбілейны медаль «90 год Пракуратуры Рэспублікі Беларусь»;
- юбілейны медаль «80 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»;
- юбілейны медаль «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь»;
- юбілейны медаль «100 год Узброеным Сілам Рэспублікі Беларусь»;
- юбілейны медаль «20 год вываду савецкіх войскаў з Афганістана»;
- юбілейны медаль «У памяць 25-годдзя заканчэння баявых дзеянняў у Афганістане».
Зноскі
- 1 2 Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь ад 8 верасня 2003 года № 386 «Аб узнагароджанні групы ваеннаслужачых, асоб начальніцкага складу органаў унутраных спраў і прыраўнаваных да іх асоб медалём „За бездакорную службу“ I, II, III ступені»
- ↑ Прыняцце кадравых рашэнняў
- ↑ Дзяржсакратар Савета бяспекі, галоўны кантралёр, губернатар і гендырэктар СТБ — Лукашэнка разгледзеў кадравыя пытанні
- ↑ U.S. Treasury Targets Belarusian Support for Russian Invasion of Ukraine (англ.). Міністэрства фінансаў ЗША (24 лютага 2022). Праверана 25 лютага 2022.
- ↑ «Садзейнічалі расейскай агрэсіі». Пад санкцыі Эўразьвязу трапілі 20 беларускіх чыноўнікаў і вайскоўцаў(недаступная спасылка). Радыё Свабодная Еўропа/Радыё Свабода (26 лютага 2022). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2022. Праверана 26 лютага 2022.
- ↑ ВОЛЬФОВИЧ Олександр Григорович
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 верасня 2010 года № 474 «Аб узнагароджанні дзяржаўнымі ўзнагародамі Рэспублікі Беларусь» .
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 8 мая 2016 года № 168 «Аб узнагароджанні» .