Аляксандр Раслін | |
---|---|
шведск.: Alexander Roslin | |
![]() Аўтапартрэт з партрэтам караля Густава III на мальберце | |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1718 |
Месца нараджэння | Мальмё, Швецыя |
Дата смерці | 5 ліпеня 1793 (74 гады) |
Месца смерці | Парыж, Францыя |
Месца пахавання | |
Грамадзянства |
![]() |
Жонка | Marie-Suzanne Giroust[d][1] |
Дзеці | Joseph Alexandre Roslin[d] |
Род дзейнасці | мастак, партрэтыст |
Жанр | мастак-партрэтыст |
Мастацкі кірунак | ракако |
Член у | |
Узнагароды |
![]() |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Аляксандр Раслі́н, часам Раслен (шведск.: Alexander Roslin, 15 ліпеня 1718, Мальмё — 5 ліпеня 1793, Парыж) — шведскі мастак-партрэтыст.
Біяграфія
Вучыўся ў Стакгольме ў Г. Шродэра ў 1736-1739 гадах.
Працаваў у Швецыі (да 1745 і ў сярэдзіне 1770-х г.), Германіі (1745-1747), Італіі (1747-1752), Францыі (з 1752 года), Расіі (1775-1777).
Пісаў пераважна партрэты. У творах, якія вызначаліся вытанчанасцю пастэльнага каларыту ў духу ракако, спалучаў імкненне да канкрэтнайпсіхалагічнай характарыстыкі мадэлі з віртуознай перадачай тканін, упрыгожанняў і інш.
Вядомыя працы
- Дама з вэлюмам (Damen med slöjan, 1768)
- Партрэт сям'і Енінгс (Familjen Jennings, 1769)
- Партрэт Зоі Гікі, малдаўскай прынцэсы (Zoie Ghika, moldavisk prinsessa, 1777)
Яго пэндзлю належыць шэраг партрэтаў рускіх дзяржаўных дзеячаў: Івана Іванавіча Бяцкога, Івана Іванавіча Шувалава і іншых.
Галерэя
- Дама пад вэлюмам (партрэт жонкі)
- Партрэт Івана Бяцкога, 1777
- Партрэт Крысціяна VII, 1772
- Партрэт Густава III, 1777
- Партрэт архітэктара Ж. Б. Перанэ і яго жонкі
Зноскі
- ↑ Union List of Artist Names — 2019. Праверана 21 мая 2021.
Літаратура
- Per Bjurström. Roslin. — Höganäs: Wiken, 1993.
- Magnus Olausson. Alexander Roslin. — 2007. — ISBN 978-91-27-08838-2.
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 354. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (Т. 13).
Спасылкі
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксандр Рослін
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.