Аляксандр Паўлавіч Брулоў
Аўтапартрэт 1830 года
Аўтапартрэт 1830 года
Дата нараджэння 29 лістапада 1798(1798-11-29)
Месца нараджэння Санкт-Пецярбург
Дата смерці 9 (21) студзеня 1877(1877-01-21) (78 гадоў)
Месца смерці Санкт-Пецярбург
Грамадзянства
Бацька Paul Bruleau[d]
Дзеці Pavel Brullov[d]
Альма-матар
Месца працы
Працаваў у гарадах Санкт-Пецярбург[1], Германія[1], Францыя[1], Парыж[1] і Італія[1]
Уплыў на Ippolit Monighetti[d]
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 2 ступені ордэн Святога Станіслава I ступені ордэн Святога Уладзіміра 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Паўлавіч Брулоў (29 лістапада 1798, Санкт-Пецярбург — 9 (21) студзеня 1877, Санкт-Пецярбург) — рускі мастак і архітэктар. Прафесар архітэктуры Імператарскай Акадэміі мастацтваў. Старэйшы брат Карла Брулова.

Раннія гады

Аляксандр Паўлавіч Брулоў нарадзіўся ў сям'і «акадэміка арнаментальнай скульптуры» Паўла Іванавіча Бруло[2].

Разам з малодшым братам Карлам у 1809 годзе быў прыняты ў Акадэмію мастацтваў за казённы кошт, а ў 1822 годзе за кошт Таварыства заахвочвання мастацтваў яны былі адпраўленыя на 6 гадоў за мяжу.

Зіму браты правялі ў Мюнхене, а ў маі 1823 года прыбылі ў Рым. З асаблівай любоўю А. П. Брулоў вывучаў разваліны старажытных гарадоў, для чаго у 1824 годзе разам з Аляксандрам Львовым наведаў Сіцылію, а ўвосень таго ж года Пампеі, дзе склаў праект рэстаўрацыі тэрм.

Да 1826 ім былі ўжо выкананы пампейскія тэрмы, у гравюрах Сандса выдадзеныя затым у Парыжы, а тэкст да іх быў надрукаваны на французскай мове толькі ў 1829 годзе. Наступны за тым год Брулоў правёў у Парыжы, дзе слухаў курс механікі ў Сарбоне і наведваў лекцыі Бюона па гісторыі архітэктуры. Адсюль Брулоў ездзіў у Шартр і іншыя гарады, а таксама ў Англію. У 1829 годзе вярнуўся ў Санкт-Пецярбург.

«Пампейскія тэрмы» даставілі Брулову званне архітэктара Яго Вялікасці, члена-карэспандэнта Французскага інстытута, члена Каралеўскага інстытута архітэктараў у Англіі і званне члена акадэмій мастацтваў ў Мілане і Пецярбургу.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 5 RKDartists Праверана 2 сакавіка 2018.
  2. Брюллов Александр Павлович (руск.). на сайте «Прогулки по Петербургу». Праверана 11 снежня 2013.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.