Аляксандр Навумавіч Гранат | |
---|---|
![]() | |
Род дзейнасці | выдавец |
Дата нараджэння | 1 (13) чэрвеня 1861 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 7 верасня 1933 (72 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Навум Ківавіч Гранат[d] |
Альма-матар |
Аляксандр Навумавіч Гранат (1 (13) чэрвеня 1861, Магілёў — 7 верасня 1933, Масква) — расійскі выдавец, заснавальнік (разам з малодшым братам Ігнаціем Навумавічам) знакамітага выдавецтва «Гранат».
Нарадзіўся ў сям'і адэскага купца Навума (Нахіма) Ківавіча Граната. Дзядзька, будаўнічы падрадчык Сімха Ківавіч (Сямён Кірылавіч) Гранат (1831—1916), быў купцом першай і другой гільдый у Санкт-Пецярбургу[1].
Скончыў Рыжскае політэхнічнае вучылішча, інжынер-механік.
![](../I/%D0%A0%D0%B5%D0%BA%D0%BB%D0%B0%D0%BC%D0%B0_%D1%8D%D0%BD%D1%86%D0%B8%D0%BA%D0%BB%D0%BE%D0%BF%D0%B5%D0%B4%D0%B8%D1%87%D0%B5%D1%81%D0%BA%D0%BE%D0%B3%D0%BE_%D1%81%D0%BB%D0%BE%D0%B2%D0%B0%D1%80%D1%8F_%D0%B8%D0%B7%D0%B4%D0%B0%D1%82%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D1%81%D1%82%D0%B2%D0%B0_%D0%93%D1%80%D0%B0%D0%BD%D0%B0%D1%82%252C_1898.jpg.webp)
Браты Гранат былі не толькі выдаўцамі, але і рэдактарамі выпусканых кніг. Выдаючы «Энцыклапедычны слоўнік Гранат», спрыялі непасрэдна стварэнню расійскіх энцыклапедый, і ўскосна пасля — савецкіх. У 1908 годзе з імі супрацоўнічаў У. І. Ленін[2].
Сям'я
Знаходзіў у шлюбе з Дзінай Майсееўнай Гінзбург. Дзеці: Сафія, Надзея (Наемія, 1893)[3] і Міхаіл (расстраляны ў 1931 годзе[4]).
Пляменнік (сын сястры) — рэвалюцыйны і гаспадарчы дзеяч, эканаміст Юрый Ларын. Траюрадны пляменнік — археолаг і этнограф Міхаіл Рыгоравіч Рабіновіч (1916—2000), лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Расійскай Федэрацыі (1993)[5].
Урны з прахам А. Н. Граната і яго жонкі пахаваны ў Маскве, у калумбарыі № 2 былога будынка Данскога крэматорыя на Новых Данскіх могілках[6].
Зноскі
- ↑ Гранат, Симха Кивов // Справочная книга о лицах С.-Петербургского купечества и других званий, акционерных и паевых обществах и торговых домах…. — СПб.: Типография СПб. Градоначальства, 1912. — С. 190.
- ↑ Сергей Владимирович Белов, Артур Павлович Толстяков. Русские издатели конца XIX-начала XX века. Наука, Ленингр. отд-ние, 1976, 168 с.; стр. 151—153
- ↑ Запись о рождении в Книге для записи родившихся евреев по городу Москве Архівавана 29 лістапада 2021. (Галоўархіў Масквы. Фонд № 2372, Маскоўская сінагога ведамства міністэрства спавяданняў. Адзінка захоўвання № 37, 1890—1896, у пошукавіку стар. 333, у кнізе запіс пад нумарам 8). Запіс пра нараджэнне Наеміі (Надзеі) Гранат.
- ↑ "Гранат Михаил Александрович (1896)" [руская]. Праверана 2018-11-17.
- ↑ М. Г. Рабинович. Записки советского интеллектуала(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2013. Праверана 23 снежня 2013.
- ↑ Урны ў калумбарыі Данскога крэматорыя . Архівавана з першакрыніцы 23 верасня 2016. Праверана 22 верасня 2016.
Літаратура
- Белов С. В. Братья Гранат. — М. : Книга, 1982. — 96 с.