Аляксандр Міхайлавіч Стрыгалёў | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 24 сакавіка 1968 (56 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Бацька | Міхась Стрыгалёў |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэт, перакладчык, журналіст |
Мова твораў | руская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Аляксандр Міхайлавіч Стрыгалёў[1] (нар. 24 сакавіка 1968) — паэт, перакладчык і журналіст.
Біяграфія
Нарадзіўся ў горадзе Перм. Сын паэта і перакладчыка Міхася Стрыгалёва[1]. У 1994 годзе скончыў Літаратурны інстытут імя М. Горкага ў Маскве. У 1994—1997 гадах працаваў у музычнай рэдакцыі Беларускага радыё, у 1997—1998 гадах — у газеце «Беларускі трактарабудаўнік», з 1998 года — у газеце «Кантакт». З 2000 года А. М. Стрыгалёў у аддзеле інфармацыі і грамадскіх сувязей Упраўлення ўнутраных спраў Мінскага абласнога выканаўчага камітэта[1].
Творчасць
Друкавацца пачаў у 1986 годзе[1]. Піша на рускай мове. Пераклаў на рускую мову кнігу М. Мятліцкага «Бабчын» (1997, разам з М. Стрыгалёвым), творы Я. Купалы, Я. Коласа, М. Танка, М. Багдановіча, П. Броўкі, У. Караткевіча, Г. Пашкова, А. Пысіна і інш. На некаторыя вершы А. Стрыгалёва напісаны песні[1].
Сярод апублікаванага:
- В саду вселенной. Стихотворения. Песни. Переводы. — Мн., 2002.
Зноскі
Літаратура
- Стрыгалёў Аляксандр Міхайлавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 214. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Республика Беларусь : энциклопедия : [в 7 т.]. / редкол.: Г. П. Пашков [и др.]. — Минск, 2008. — Т. 7.