Аляксандр Міхайлавіч Радзевіч | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Сяргей Сідорскі | ||||||
Папярэднік | Анатоль Русецкі | ||||||
Пераемнік | Дзмітрый Кацярыніч | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
25 кастрычніка 1957 (66 гадоў) |
||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дзяржаўны служачы, інжынер | ||||||
Месца працы | |||||||
Узнагароды |
Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (25 мая 2007) Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (23 кастрычніка 2017) |
Алякса́ндр Міха́йлавіч Радзе́віч (нар. 25 кастрычніка 1957, Смаргонскі раён, Гродзенская вобласць, БССР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь (2009—2011).
Біяграфія
Нарадзіўся 25 кастрычніка 1957 года ў Смаргонскім раёне Гродзенскай вобласці. У 1979 годзе скончыў Мінскі радыётэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Канструяванне і вытворчасць радыёапаратуры».
У 1979—1981 гадах — інжынер вытворчага аб’яднання «Інтэграл». У 1981—1998 гадах працаваў на розных пасадах у Смаргонскім заводзе аптычнага станкабудавання, а ў 1998 годзе ўзначаліў прадпрыемства. З 2002 па 2005 год — намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэта. 1 снежня 2005 года прызначаны генеральным дырэктарам ААТ «Гродна Азот».
З 26 чэрвеня 2009 да 4 лютага 2011 года[1] — Міністр прамысловасці Рэспублікі Беларусь. Член Назіральнага савета ААТ «Белпрамбудбанк».
15 красавіка 2011 года ўказам Прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі прызначаны на пасаду генеральнага дырэктара Мінскага электратэхнічнага завода імя В. І. Казлова.
Узнагароды
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (25 мая 2007) — «за шматгадовую плённую працу, значны асабісты ўклад у развіццё хімічнай i нафтахімічнай прамысловасці рэспублікі»[2].
- Ганаровая грамата Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь (23 кастрычніка 2017) — «шматгадовую плённую працу, высокі прафесіяналізм, значны асабісты ўклад у развіццё вытворчасці высакаякаснай электратэхнічнай прадукцыі»[3].
- Медаль «За працоўныя заслугі» (26 лютага 2021)[4].
Зноскі
- ↑ Новы міністр прамысловасці, новы пасол у ЕС, кіраўнік «Белнафтахіма». — Наша Ніва, 4 лютага 2011. (бел.)
- ↑ Пастанова Савета міністраў Рэспублікі Беларусь ад 25 мая 2007 г. № 678 «Аб узнагароджанні М.I.Асіпенкі, А.М.Радзевіча i Л.А.Родзіча Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» . Інфармацыйны партал «Бусел». Праверана 16 верасня 2010.
- ↑ Пастанова Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь 23 кастрычніка 2017 г. № 799 «Аб узнагароджанні Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь» . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (26 кастрычніка 2017).
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь 26 лютага 2021 г. № 62 «Аб узнагароджанні» . Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (2 сакавіка 2021).
Спасылкі
- Аляксандр Міхайлавіч Радзевіч Архівавана 26 студзеня 2021. на сайце Смаргонскай раённай бібліятэкі (руск.)
- Біяграфія Архівавана 27 мая 2013. на партале Tut.by (руск.)