Аляксандр Віктаравіч Мінькоў | |
---|---|
Дата нараджэння | 1981 |
Месца нараджэння | |
Род дзейнасці | скульптар |
Жанр | станковая скульптура[d] і манументальная скульптура[d] |
Вучоба | |
Член у |
Аляксандр Віктаравіч Мінькоў (нар. 1981 г., г. Віцебск) — беларускі скульптар.
Біяграфія
У 2000 г. скончыў мастацка-графічнае аддзяленне Магілёўскага педагагічнага каледжа, у 2007 — мастацка-графічны факультэт Віцебскага дзяржаўнага педагагічнага ўніверсітэта[1].
Член Беларускага саюза мастакоў з 2007 года[1].
Творчасць
Працуе ў галіне станковай і манументальнай скульптуры. Удзельнік рэспубліканскіх і міжнародных выставак і пленэраў з 2000. Творы знаходзяцца ў прыватных зборах Беларусі, Украіны, Малдовы[1].
Асноўныя творы: скульптура «З’яўленне іконы» да Дня беларускага пісьменства ў Бялынічах (2020)[2], памятны знак, прысвечаны Дню народнага адзінства (2021)[3].
Зноскі
Спасылкі
- «ТРОГАТелЬная выставка» З 18 мая па 25 ліпеня 2011 года Архівавана 18 красавіка 2019.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.