Аляксандр Мікітавіч Шыхаў | ||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Александр Никитович Шихов | ||||||||
Дата нараджэння | 14 жніўня 1914 | |||||||
Месца нараджэння |
|
|||||||
Дата смерці | 13 верасня 1995 (81 год) | |||||||
Месца смерці | ||||||||
Месца пахавання | ||||||||
Грамадзянства | ||||||||
Прыналежнасць |
![]() ![]() |
|||||||
Род войскаў | НКУС СССР | |||||||
Гады службы | 1936—1938, 1941—1970 | |||||||
Званне | падпалкоўнік | |||||||
Камандаваў | спецатрады «Пачын», «Волат» | |||||||
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна | |||||||
Узнагароды і званні |
|
Аляксандр Мікітавіч Шы́хаў (14 жніўня 1914 — 13 верасня 1995) — удзельнік партызанскага руху на тэрыторыі Беларусі падчас Вялікай Айчыннай вайны. Герой Савецкага Саюза (1944).
Нарадзіўся ў вёсцы Пясчанка Вяцкай губерні (зараз у О́рычаўскім раёне Кіраўскай вобласці). Скончыў сярэднюю школу, працаваў у горадзе Кіраў на машынабудаўнічым прадпрыемстве і ў аблвыканкаме. У 1936—1938 гг. праходзіў службу ў Чырвонай Арміі. З чэрвеня 1941 года ў Асобнай мотастралковай брыгадзе асобага прызначэння НКУС СССР, у кастрычніку 1941 г. камандзір ўзвода[1]. Удзельнік бітвы за Маскву.
У маі—чэрвені 1943 г. камандзір спецатрада «Пачын», які дзейнічаў на тэрыторыі Гомельскай вобласці. У студзені—ліпені 1944 г. камандзір спецатрада «Волаты», які дзейнічаў на тэрыторыі Баранавіцкай, Пінскай і Мінскай абласцей.
Пасля вайны А. М. Шыхаў працягваў службу ў органах НКУС і КДБ СССР. Скончыў Ваенны інстытут МУС СССР. З 1970 г. падпалкоўнік А. М. Шыхаў у адстаўцы. Жыў у Маскве. Памёр 14[1] верасня 1995 г. Пахаваны ў Маскве на Траекураўскіх могілках.
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка»
- Ордэн Леніна
- 2 ордэны Чырвонага Сцяга
- Ордэн Айчыннай вайны 1-й ступені
- Ордэн Чырвонай Зоркі
- медалі
Зноскі
- 1 2 181-я Отдельная рота ОСНАЗ НКГБ (руск.)
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 22. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
Спасылкі
- Аляксандр Мікітавіч Шыхаў на сайце «Героі краіны»
- 181-я Отдельная рота ОСНАЗ НКГБ (руск.)