Аляксандр Мікалаевіч Хіжняк
дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў[d]
з 2018

Нараджэнне 16 сакавіка 1978(1978-03-16) (46 гадоў)
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды

Аляксандр Мікалаевіч Хіжняк (нар. 16 сакавіка 1978, Хойнікі) — беларускі грамадскі дзеяч.

Біяграфія

Нарадзіўся 16 сакавіка 1978 года ў Хойніках. Яго бацька, Мікалай Васільевіч, працаваў на хойніцкай чыгунцы, маці, Ірына Іванаўна, — эканамістам на торфабрыкетным заводзе «Хойніцкі». Жылі па вуліцы Міру насупраць гэтага прадпрыемства ў адным пад’ездзе з дзядулем і бабуляй па бацькоўскай лініі, якія дапамагалі ў доглядзе ўнукаў. У Хойніках Аляксандр закончыў тры класы СШ № 3 на выдатна.

Пасля аварыі на ЧАЭС разам з маці і малодшай чатырохгадовай сястрой апынуўся ў Смалявіцкім раёне. Там эвакуіраваных размяркоўвалі па кватэрах. Крыху пазней пераехалі да мамінай сястры ў Віцебскую вобласць. На пастаяннае месца жыхарства сям’я Хіжняк пераехала ў пасёлак Чысць Маладзечанскага раёна. У школе займаўся грэка-рымскай барацьбой.

У 2000 годзе з чырвоным дыпломам скончыў Беларускі камерцыйны ўніверсітэт кіравання па спецыяльнасці «Правазнаўства». Працаваў у праектным інстытуце «Белдзіпрааграхарчпрам», дзе прайшоў шлях ад вядучага да галоўнага юрысконсульта. Узначальваў прадстаўніцтва ў Расійскай Федэрацыі, у Белгарадзе.

З адзнакай скончыў Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працаваў у «БелНДІПгорадабудаўніцтва» галоўным юрысконсультам, начальнікам інфармацыйна-прававога аддзела, кіраўніком прадстаўніцтва ў Смаленскай вобласці.

Рыхтаваўся станам на 2016 года да абароны кандыдацкай дысертацыі па тэме «Кіраванне горадабудаўнічай дзейнасцю Рэспублікі Беларусь».

Член Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Дэпутат Мінскага гарадскога Савета дэпутатаў 28-га склікання ад Каменнагорскай выбарчай акругі № 35.

Узнагароды

У 2006 і 2015 гадах за добрасумленную працу і актыўны ўдзел у грамадскім жыцці атрымаў падзякі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь.

Сям’я

З 2001 года ў шлюбе з Аленай Аляксандраўнай, якая працуе ў музейным сектары Палаца культуры прафсаюзаў г. Мінска, выхоўвае трох сыноў. Старэйшы Мікіта (нар. 2002) займаецца спортам, з’яўляецца віцэ-чэмпіёнам свету па кантактным боі ў каратэ, сярэдні Уладзіслаў таксама перамагаў у гэтым відзе спорту у беларускіх і міжнародных спаборніцтвах, малодшы сын — Максім.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.