Аляксандр Мікалаевіч Сурмач | |
---|---|
Дата нараджэння | 8 лістапада 1941 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 лістапада 1985 (44 гады) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | мастак |
Месца працы | |
Жанр | дэкаратыўна-прыкладное мастацтва |
Вучоба |
Аляксандр Мікалаевіч Су́рмач[2] (8 лістапада 1941 — 28 лістапада 1985) — беларускі савецкі мастак дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва.
Біяграфія
Нарадзіўся ў вёсцы Візна (Падляскае ваяводства). У 1972 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З 1972 года працаваў на Барысаўскім камбінаце прыкладнога мастацтва.
Творчасць
Працаваў у галіне мастацкай керамікі, пераважна ў шамоце. Дасягаў пластычнай выразнасці кампазіцый, мастацкай завершанасці праз падкрэскліванне асаблівасцей матэрыяла, спалучэнне традыцыйных форм і аўтарскай канцэпцыі[2].
Стварыў камплект дэкаратыўных ваз і ваз-кашпо для адміністрацыйнага будынка вытворчага аб’яднання «Магілёўхімвалакно» ў Магілёве (1976), дэкаратыўную кампазірцыю «Поры года» і керамічную агароджу Палаца культуры ў Беразіно (1978), камплект дэкаратыўнага посуду для рэстарана гасцініцы «Гродна» ў горадзе Гродна (1979), рэльеф «Музы́ка» для Палаца культуры тэксцільшчыкаў у Мінску (1984). Аўтар пластоў «Вечар на Бярэзіне» (1982), «Салют Перамогі» (1985), дэкаратыўных скульптур «Песняры» (1984), «Усе на футбол» (1985), фантана «Дожджык» у аграгарадку Верцялішкі Гродзенскага раёна (1973).
Зноскі
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2002. — С. 281. — 552 с. — ISBN 985-11-0251-2
- 1 2 БелЭн 2002.
Літаратура
- Салавей Л. Ф. Су́рмач Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 281. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Энцыклапедыя літаратуры і мастацтва Беларусі: У 5-і т. / Рэдкал.: І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1987. — Т. 5. Скамарохі — Яшчур. — С. 195. — 703 с. — 10 000 экз.
- Сурмач Аляксандр Мікалаевіч // Беларускі саюз мастакоў, 1938—1998 = Belarussian union of artists, 1938—1998 : Энцыкл. давед. / Аўт.-склад.: Б.А.Крэпак і інш.. — Мн.: ВТАА «Кавалер Паблішерс», 1998. — С. 515. — 663 с. — 3 000 экз. — ISBN 985-6427-09-6.
Спасылкі
- Сурмач Аляксандр Мікалаевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»