Аляксандр Мікалаевіч Пыпін | |
---|---|
Дата нараджэння | 6 (18) красавіка 1833[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 9 (22) снежня 1904[1][2] (71 год) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | гісторык літаратуры, журналіст, літаратуразнавец, этнограф |
Навуковая сфера | гісторыя |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Мікалаевіч Пы́пін[4] (руск.: Александр Николаевич Пыпин; 6 красавіка 1833, Саратаў — 9 снежня 1904, Санкт-Пецярбург) — рускі літаратуразнавец, этнограф, фалькларыст, прадстаўнік культурна-гістарычнай школы ў літаратуразнаўстве, акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук (10.01.1898, член-карэспандэнт з 07.12.1891, выконваючы абавязкі віцэ-прэзідэнта з 24.07.1904 па 01.09.1904[5]).
Біяграфія
Нарадзіўся ў Саратаве. У 1842—1849 гадах вучыўся ў Саратаўскай мужчынскай гімназіі. Паступіў у Казанскі ўніверсітэт, потым перавёўся ў Санкт-Пецярбургскі ўніверсітэт на гісторыка-філалагічны факультэт, які скончыў у 1853 годзе. Вучань І. І. Сразнеўскага. У 1858—1860 гадах знаходзіўся ў замежнай камандзіроўцы для падрыхтоўкі да прафесарскага звання. У 1860—1861 гадах — выконваючы пасаду экстраардынарнага прафесара Санкт-Пецярбургскага ўніверсітэта. Выйшаў у адстаўку ў ліку ліберальна настроеных прафесараў ў знак пратэсту супраць захадаў уладаў па спыненні студэнцкіх беспарадкаў[6]. Супрацоўнічаў у часопісах «Отечественные записки», «Современник» у 1854—1866 гадах, член Археаграфічнай камісіі ў 1860—1866 гадах[6]. Член рэдакцыі часопіса «Вестник Европы» з 1867 года, выконваючы абавязкі яго галоўнага рэдактара ў 1881—1883 гадах. Рэдактар выдання «Известия Аддзялення рускай мовы і славеснасці» ў 1899—1904 гадах[6].
Навуковая і творчая дзейнасць
Друкавацца пачаў у 1852 годзе. Прадстаўнік прадстаўнік культурна-гістарычнай школы ў расійскім літаратуразнаўстве. Аўтар «Гісторыі славянскіх літаратур» (разам з У. Д. Спасовічам, 2-е выданне, т. 1—2, 1879—1881), «Гісторыі рускай этнаграфіі» (т.1—4, 1890—1892), «Гісторыі рускай літаратуры» (т. 1-4, 1898—1899; 4-е выданне, 1911—1913). Вывучаў біяграфію, творчасць і эпісталярная спадчына В. Р. Бялінскага[6]. Адзін з першых гісторыкаў расійскага масонства, склаў анатаваны спіс ложаў 1717—1829 гадоў[6]. Абгрунтоўваў грамадскую значнасць славяназнаўства, цесную сувязь славістыкі з развіццём нацыянальнай самасвядомасці. Вылучаў задачу культурнага яднання славян, у гэтым вызначальнае месца адводзіў літаратуры[6].
Рэдактар і перакладчык гісторыка-літаратурных і гістарычных твораў І. Шэра, Г. Гетнера, Д. У. Дрэйпера, У. Уэвела, Ф. К. Шлосэра і інш.[6]
Аўтар успамінаў «Мои заметки» (1910, перавыданне ў 1996)[6].
Зноскі
- 1 2 3 4 Краткая литературная энциклопедия — М.: Советская энциклопедия, 1962.
- 1 2 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- 1 2 Пыпин Александр Николаевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Беларусь 1995.
- ↑ Профіль Аляксандра Мікалевіча Пыпіна на афіцыйным сайце РАН
- 1 2 3 4 5 6 7 8 Большая российская энциклопедия : [в 35 т.] / гл. ред. Ю. С. Осипов. — М. : Большая Российская энциклопедия, 2004—2017.
Літаратура
- Пы́пін Аляксандр Мікалаевіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 611. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Пыпин Александр Николаевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
- Профіль Аляксандра Мікалевіча Пыпіна на афіцыйным сайце РАН (руск.)