Аляксандр Мікалаевіч Макарэвіч
Дата нараджэння 24 лютага 1963(1963-02-24) (61 год)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Род дзейнасці літаратуразнавец, педагог
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (2001)
Альма-матар
Член у
Узнагароды

Аляксандр (Алесь) Мікалаевіч Макарэвіч (нар. 24 лютага 1963, в. Леніна, Добрушскі раён, Гомельская вобласць) — беларускі літаратуразнавец, педагог. Доктар філалагічных навук (2001).

Біяграфія

Скончыў Магілёўскі педагагічны інстытут у 1984 годзе, працуе ў ім (цяпер Магілёўскі ўніверсітэт); у 2001—2015 загадчык кафедры беларускай літаратуры, з 2015 — прафесар кафедры літаратуры і міжкультурных камунікацый гісторыка-філалагічнага факультэта.

Член Беларускага саюза літаратурна-мастацкіх крытыкаў з 1997 года.

Навуковая дзейнасць

Даследуе гісторыю жанравага і стылявога развіцця беларускай прозы XIX—XX стст., выкладанне беларускай літаратуры па сістэме перспектыўных ліній. Аўтар манаграфій «У розных стылявых плынях: Праблема жанру і стылю ў апавяданнях 20-х гадоў М. Гарэцкага і Ц. Гартнага» (1995), «Праблема жанравых мадыфікацый у беларускай прозе XIX — пачатку XX ст.» (1999), сааўтар падручніка «Гісторыя беларускай літаратуры XIX — пачатку XX ст.» (1998), аўтар метадычных дапаможнікаў і інш.

Узнагароды

Узнагароджаны граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2003), ганаровай граматай Вышэйшай атэстацыйнай камісіі Рэспублікі Беларусь (2010), граматай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь (2014).

Зноскі

    Літаратура

    • Макарэвіч Аляксандр Мікалаевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — 472 с. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
    This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.