Аляксандр Мікалаевіч Булыка
Дата нараджэння 18 сакавіка 1935(1935-03-18) (89 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Галіна Аляксандраўна Булыка
Род дзейнасці мовазнавец
Навуковая сфера фанетыка[1] і мовазнаўства[2]
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук (1981)
Навуковае званне
Альма-матар
Партыя
Прэміі
Дзяржаўная прэмія Рэспублікі Беларусь

Аляксандр Мікалаевіч Булы́ка (нар. 18 сакавіка 1935, в. Селішча, цяпер Навагрудскі раён) — беларускі мовазнавец, доктар філалагічных навук (1981), прафесар, член-карэспандэнт АН Беларусі (1994[3]).

Біяграфія

Скончыў БДУ (1959). Настаўнік (з 1959), у Інстытуце мовазнаўства АН (з 1962), загадчык аддзелу[4]. У КПСС з 1961.

Член Навуковага савету «Мова і грамадства» аддзялення мовы і літаратуры АН Расіі, навуковы сакратар Рэспубліканскай тэрміналагічнай камісіі пры АН Беларусі, член камітэту па Дзяржаўных прэміях Рэспублікі Беларусь за навукова-тэхнічныя дасягненні, член савету экспертаў Беларускага вышэйшага сертыфікацыйнага камітэту, член двух саветаў па абароне навуковых прац у галіне мовазнаўства. Член рэдакцыйнага савету бюлетэню АН «Беларуская лінгвістыка».[4].

Дачка Галіна Булыка — беларуская пісьменніца, перакладчыца.

Навуковая дзейнасць

Галоўная тэма даследаванняў: гісторыя беларускай літаратурнай мовы. Таксама: аналіз мовы помнікаў старажытнай беларускай літаратуры (мастацкай, дзелавой, канфесіянальнай), даследаванні старабеларускай графікі, арфаграфіі, фанетыкі, марфалогіі, лексікалогіі, моўных кантактаў беларускай мовы з іншымі мовамі.

Асноўныя працы

Асабістыя

  • «Развіццё арфаграфічнай сістэмы старабеларускай мовы» (1970).
  • «Даўнія запазычанні беларускай мовы» (1972).
  • «Лексічныя запазычанні ў беларускай мове 14—18 стст.» (Мінск, 1980).
  • «Слоўнік іншамоўных слоў» (1993).
  • «Слоўнік іншамоўных слоў» (1999, у 2 тамах).
  • «Беларуска-рускі слоўнік для школ», «Руска-беларускі слоўнік для школ», «Слоўнік іншамоўных слоў. Актуальная лексіка» (2005).
  • «Вялікі беларуска-рускі слоўнік», «Вялікі руска-беларускі слоўнік» (2019).

У суаўтарстве

  • «Гістарычная лексікалогія беларускай мовы» (1970).
  • «Гістарычная марфалогія беларускай мовы» (1979).

Прэміі

Гл. таксама

Зноскі

  1. Czech National Name Authority Database as Linked Data, Báze národních jmenných autorit v podobě propojených dat Праверана 30 красавіка 2021.
  2. Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  3. Па спецыяльнасці мовазнаўства.
  4. 1 2 Усе звесткі па стане на 2001 год.

Літаратура

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.