Аляксандр Леанідавіч Дворкін | |
---|---|
руск.: Александр Леонидович Дворкин | |
Дата нараджэння | 20 жніўня 1955[1] (68 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | багаслоў, рэнтгенограф, санітар, медыявіст, гісторык царквы, рэлігіязнавец, Orthodox theologian |
Навуковая сфера | медыявістыка[2], гісторыя хрысціянства[d][2], рэлігіязнаўства[d][2] і праваслаўнае багаслоўе[d][2] |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар філасофіі (1988), Master of Divinity[d] (1983) і бакалаўр (1980) |
Альма-матар | |
Навуковы кіраўнік | John Meyendorff[d] |
Член у | |
Узнагароды |
|
Сайт | iriney.ru |
Цытаты ў Вікіцытатніку | |
Творы ў Вікікрыніцах |
Аляксандр Леанідавіч Дворкін (20 жніўня 1955, Масква) — расійскі гісторык, багаслоў, вядучы спецыяліст па сектазнаўству. Кіраўнік Цэнтра рэлігіязнаўчых даследаванняў ім. свяшчэннамучаніка Ірынея, епіскапа Ліёнскага. Прафесар і загадчык кафедры сектазнаўства Праваслаўнага Свята-Ціханаўскага гуманітарнага ўніверсітэта. Прэзідэнт Расійскай асацыяцыі цэнтраў вывучэння рэлігій і сект (РАЦВРС), віцэ-прэзідэнт міжнароднай антыкультавай арганізацыі «Дыялог-Цэнтр».
Кавалер ордэна Прэпадобнага Нестара Летапісца Украінскай праваслаўнай царквы, ордэна Прэпадобнага Сергія Раданежскага III ступені і ордэна Свяціцеля Інакенція Маскоўскага III ступені.
Аўтар больш за 200 багаслоўскіх і гістарычных публікацый, 8 кніг (самыя вядомыя — «Сектазнаўства: таталітарныя секты» і «Нарысы па гісторыі Сусветнай Праваслаўнай Царквы»).