Аляксандр Мікалаевіч Косінец
Кіраўнік Адміністрацыі прэзідэнта РБ
27 снежня 2014 5 снежня 2016
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Папярэднік Андрэй Кабякоў
Пераемнік Наталля Качанава
Сцяг Старшыня Віцебскага аблвыканкама
24 лістапада 2008 27 снежня 2014
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Міхаіл Мясніковіч
Пераемнік Мікалай Шарснёў

Нараджэнне 27 мая 1959(1959-05-27) (64 гады)
Адукацыя
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук
Дзейнасць палітык, хірург, урач
Ваенная служба
Званне
Генерал-маёр
Генерал-маёр
генерал-маёр запасу
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Алякса́ндр Мікала́евіч Ко́сінец (нар. 27 мая 1959, в. Роскі Сялец, Аршанскі раён, Віцебская вобласць) — беларускі дзяржаўны дзеяч і вучоны ў галіне хірургіі. Кіраўнік Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2014—2016). Старшыня Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта (2008—2014). Доктар медыцынскіх навук (1994), прафесар (1996). Ганаровы грамадзянін Віцебска (2016).

Біяграфія

Скончыў Віцебскі медыцынскі інстітут. З 1980 па 1994 год працаваў у Віцебскім дзяржаўным медыцынскім інстытуце: клінічным ардынатарам, асістэнтам, дацэнтам кафедры гаспітальнай хірургіі. У 1995—1997 гадах узначальваў Рэспубліканскі навукова-практычны цэнтр «Навука і хірургія». У 1997—2005 гадах — рэктар Віцебскага медыцынскага ўніверсітэта.

З 2005 па снежань 2008 года займаў пасаду намесніка прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь.

З 24 лістапада 2008 па 27 снежня 2014 года — Старшыня Віцебскага аблвыканкама.

27 снежня 2014 года прызначаны кіраўніком Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі[1]. Вызвалены ад пасады кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта 5 снежня 2016 года ў сувязі з пераходам на іншую працу. 30 мая 2017 года назначаны памочнікам Прэзідэнта Беларусі[2].

1 лютага 2018 года выключаны са складу Савета бяспекі Беларусі.

Мае сына.

Навуковая дзейнасць

Доктар медыцынскіх навук, прафесар. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь.

Падрыхтаваў 8 дактароў і 15 кандыдатаў медыцынскіх навук. Стварыў навукова-педагагічную школу і напрамак «Інфекцыя ў хірургіі».

Аўтар больш як 450 навуковых прац, у тым ліку 17 манаграфій і навучальных дапаможнікаў, 8 вынаходніцтваў. Навуковыя працы прысвечаны хірургічным інфекцыям, запаленчым захворванням, тэрапіі ў гнойнай хірургіі.

Узнагароды

Мае Падзяку Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь. Узнагароджаны медалём «За працоўную доблесць», сямю юбілейнымі медалямі, медалём М. В. Ламаносава, нагрудным знакам «Выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь, ордэнам «За асабістыя заслугі», ордэнамі Рускай праваслаўнай царквы: прападобнага Сергія Раданежскага I і II ступеняў, свяціцеля Кірылы Тураўскага I ступені; ордэнам «Кадэцкі Крыж» II ступені, залатым медалём Альберта Швейцэра.

Зноскі

Літаратура

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 18. Кн. 1: Дадатак: Шчытнікі — Яя / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. Мн. : БелЭн, 2004. — Т. 18. Кн. 1. — С. 410. 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0295-4 (т. 18. Кн. 1).
  • Косінец Аляксандр Мікалаевіч // Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Оршы і Аршанскага раёна. У 2 кн. / Рэдкал.: Г.П. Пашкоў [і інш.]. Кн. 2-я. — Мн., 2000. — С. 431.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.