Аляксандр Катовіч
польск.: Aleksander Kotowicz
Герб
каралеўскі сакратар[d]
біскуп віленскі
з 9 красавіка 1685
Дыяцэзія Віленскае біскупства
Папярэднік Мікалай Стэфан Пац
Пераемнік Канстанцін Казімір Бжастоўскі
біскуп смаленскі
з 4 чэрвеня 1672
Дыяцэзія Смаленская дыяцэзія
Папярэднік Готард Ян Тызенгаўз
Пераемнік Канстанцін Казімір Бжастоўскі

Адукацыя
Дзейнасць каталіцкі святар, каталіцкі біскуп
Нараджэнне каля 1622
Смерць 30 лістапада 1686(1686-11-30)
Дынастыя Катовічы
Бацька Ян Катовіч[d]

Аляксандр Катовіч (каля 1622 — 30 лістапада 1686[1], Вільня) — рэлігійны і дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Са шляхецкага роду Катовічаў, сын Яна Катовіча, брат Яўстаха Катовіча. Лічыўся выдатным аратарам.

Біяграфія

Нарадзіўся ў Адэльску і быў ахрышчаны ў мясцовым касцёле[2].

У 1644 атрымаў у Віленскай езуіцкай акадэміі тытул магістра філасофіі, пасля вывучаў тэалогію і кананічнае права. Пасля прыняцця капланскіх пасвячэнняў у 1652 канонік смаленскі. Ад 1652 студэнт Падуанскага ўніверсітэта. У 1657 стаў віленскім канонікам, у 1661 — схаластыкам, выконваў функцыі афіцыяла (судовага вікарыя) ў біскупскай кансісторыі і аўдытара біскупскай курыі. Сакратар каралеўскі і рэгент вялікай канцылярыі ВКЛ у 16641672.

У 1658 пасол Рэчы Паспалітай да расійскага ваяводы Юрыя Далгарукава. У 1671 сакратар пасольства ў Маскоўскае княства Яна Гнінскага. Ува ўзнагароду быў намінаваны 27 лютага[3] 1673 каралём на смаленскага біскупа. У 1679 стаў сябрам Скарбовага Трыбунала Літоўскага.

У 1684 атрымаў каралеўскую намінацыю на віленскую дыяцэзію, але капітула прызналу намінацыю толькі пасля таго, як Катовіч атрымаў папскую падтрымку. 29 верасня 1685 кананічна ўзначаліў дыяцэзію. Правёў сінод. У 1685 заснаваў Віленскі кляштар місіянераў.

Працы

  • «Constitutiones et Decreta Synodi Dioecesis Vilnensis» (Вільня, 1681)
  • «Listy pasterskie do kaznodziejów dyjecezyi wileńskiéj» (Вільня, 1685)

Зноскі

  1. Bishop Aleksander Kotowicz — Catholic-Hierarchy (англ.)
  2. slowo.grodnensis.by
  3. Hierarchia Catholica medii et recentioris aevi, t. V, Patavii 1952, s. 359. (лац.)

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.