Аляксандр Казіміравіч Сержпутоўскі | |
---|---|
Дата нараджэння | 21 чэрвеня 1864 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 5 сакавіка 1940 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | публіцыст, этнограф, фалькларыст, мовазнавец, фатограф, музейны супрацоўнік |
Навуковая сфера | этнаграфія, беларусазнаўства, мовазнаўства і музейная справа[d] |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Член у | |
Творы ў Вікікрыніцах | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Алякса́ндр Казімі́равіч Сержпуто́ўскі (21 чэрвеня 1864, в. Бялевічы, Слуцкі павет — 5 сакавіка 1940, Ленінград) — беларускі этнограф, фалькларыст, мовазнавец, публіцыст, музейны супрацоўнік.
Біяграфія
З сялянскай сям’і ляснога вартаўніка. У 1880 годзе скончыў Вызненскае народнае вучылішча, у 1884 годзе Нясвіжскую настаўніцкую семінарыю[1]. Працаваў настаўнікам Лучыцкага народнага вучылішча (Мазырскі павет)[2].
У 1891 годзе дэбютаваў у друку, яго карэспандэнцыя «Голос из души: С. Лучицы Мозырского уезда» была змешчана ў «Мінскіх губернскіх ведамасцях» (26 красавіка)[2].
У 1893 годзе пераехаў у Мінск, працаваў пісарам у аддзяленні Сялянскага пазямельнага банка, пазней — у Мінскім паштова-тэлеграфным ведамстве. З 1896 года ў Санкт-Пецярбургу, у 1896—1906 гадах працаваў на паштамце. Службу на паштамце сумяшчаў з вучобай у Санкт-Пецярбургскім археалагічным інстытуце (скончыў у 1904) і на вышэйшых юрыдычных курсах[2].
У 1906 года пачаў работу ў Рускім музеі ў Санкт-Пецярбургу як рэгістратар этнаграфічнага аддзела, працаваў да 1930 года. Паводле даручэння Рускага геаграфічнага таварыства ў 1906 годзе даследаваў сялянскі побыт у Слуцкім і Мазырскім паветах — па левых прытоках Прыпяці. Вынік першых экспедыцый абагуліў у нарысе «Беларусы-палешукі»[2].
У 1918 годзе Аляксандр Сержпутоўскі абраны асістэнтам этнаграфічнага аддзела Рускага музея. Прымаў актыўны ўдзел у падрыхтоўцы і правядзенні ўстаноўчага з’езда Беларускага вольнага эканамічнага таварыства ў 1918 годзе. У 1918 годзе супрацоўнічаў з беларускай петраградскай газетай «Чырвоны шлях», дзе апублікаваў шэраг артыкулаў пра станаўленне беларускай народнасці, пра паходжанне і сутнасць рэлігіі, а таксама серыю пебліцыстычных нарысаў у рубрыцы «Малюнкі Беларусі» (пад псеўданімам Наум Смага). З 1918 да 1923 года працаваў настаўнікам Беларускай школы ў Петраградзе. У 1922 годзе прызначаны старшынёй беларускае падкамісіі па складанні карт і вывучэнні нацыянальнага складу насельніцтва пры Расійскай Акадэміі навук, узначальваў аналагічную падкамісію Рускага геаграфічнага таварыства. У 1919—1920 гадах выступаў з лекцыямі аб жыцці і побыце беларускага народа ў рабочым Нядзельнім універсітэце. Па заданні Ленінградскага аддзела народнай асветы ў 1926 годзе ўдзельнічаў у выпрацоўцы плана і праграмы правядзення навукова-даследчых экскурсій у некаторыя вобласці СССР[2].
Правадзейны член Інстытута беларускай культуры з 1925 года[3]. У верасні 1920 года ўдзельнічаў у этнаграфічнай экспедыцыі ў Пермскую губерню. Удзельнічаў у этнаграфічныя паездках па Беларусі, па Смаленскай і Пскоўскай абласцях (1923—1927)[4]. Удзельнік Акадэмічнай канферэнцыі па рэформе беларускага правапісу і азбукі 1926 года ў Менску. Прапагандыст беларускай культуры, складальнік вопісаў беларускай калекцыі, адпраўленай на міжнародную выстаўку ў Ліверпулі (1939). Наватар беларускай этнаграфічнай навукі і фалькларыстыкі; адзін з першых сярод фалькларыстаў звярнуў увагу на казачнікаў. Сваёй працай паказаў наяўнасць глыбокага філасофскага мыслення ў беларускай народнай прозе. Шмат прац Сержпутоўскага не збераглося, у тым ліку і яго галоўная праца «Быт беларусаў». Яны, разам з архівам Беларускай Акадэміі навук, былі вывезены ў Германію і прапалі.
У час масавых палітычных рэпрэсій у БССР, 3 чэрвеня 1937 года Галоўная ўправа ў справах літаратуры і выдавецтваў Беларускай ССР (Галоўліт БССР) выдала Загад № 33 «Спіс літаратуры, якая падлягае канфіскацыі з бібліятэк грамадскага карыстання, навучальных устаноў і кнігагандлю». Паводле Загаду кнігу Сержпутоўскага «Прымхі і забабоны беларускіх паляшукоў» (Менск, 1930) прадугледжвалася «спальваць»[5].
З 1930 года на пенсіі[3]. Пасля смерці жонкі жыў у адзіноце, у цяжкіх умовах[2].
Асноўныя творы
- Першая публікацыя — нарыс «Голас з глушы» у «Мінскіх губернскіх ведамасцях» (1891).
- Этнаграфічны нарыс «Беларусы-палешукі» (1908).
- Сказки и разсказы бѣлоруссовъ-полѣшуковъ (1911)
- Рукапісны «Зборнік беларускіх прыказак і прымавак». Зв. 6 тыс. тэкстаў.
- «Прымхі і забабоны беларусаў-палешукоў» (1930).
- «Кароткі слоўнік беларускай дзіцячай мовы». Работа высока ацэнена Яўхімам Карскім.
- Збор песень з Горацкага, Чавускага, Мсціслаўскага, Клімавіцкага раёнаў, разам з кампазітарам Я. Прохаравым (1924). Лёс рукапісу невядомы.
Узнагароды
Узнагароджаны Малым залатым медалём Аддзела этнаграфіі Рускага геаграфічнага таварыства (за «Зборнік беларускіх прыказак і прымавак»).
Памяць
Вуліца ў вёсцы Пярэвалакі (Ганцавіцкі раён, Брэсцкая вобласць) названа ў гонар Аляксандра Сержпутоўскага.
На хутары паблізу ад вёсак Пярэвалакі і Чудзін Ганцавіцкага раёна, дзе ў 1864—1885 гадах жыў Аляксандр Сержпутоўскі, у 2003 годзе ўсталявалі памятны знак[6].
Зноскі
- ↑ Этнаграфія Беларусі. Энцыклапедыя. — Мн., БелЭн, 1989. с.459
- 1 2 3 4 5 6 Беларускія пісьменнікі 1995, с. 304.
- 1 2 Сержпутовский Александр Казимирович . bioslovhist.spbu.ru. Праверана 30 верасня 2023.
- ↑ Бондарчик А., Федосик А. А. К. Сержпутовский. — Мн.: Науки и техника, 1967. — 119 с.
- ↑ Алесь Лукашук. Мова гарыць (Загад № 33) // Спадчына : часопіс. — 1996. — № 3. — С. 76—91. — ISSN 0236-1019. Архівавана з першакрыніцы 3 чэрвеня 2021.
- ↑ Памятный знак Сержпутовскому Александру Казимировичу // Ганцавіцкі краязнаўча-інфармацыйны партал [Электронны рэсурс] — Дата доступу 16.10.2015
Літаратура
- Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч // Беларусь: энцыклапедычны даведнік / Рэдкал. Б. І. Сачанка (гал. рэд.) і інш.; Маст. М. В. Драко, А. М. Хількевіч. — Мн.: БелЭн, 1995. — С. 659. — 800 с. — 5 000 экз. — ISBN 985-11-0026-9.
- Памяць: Гіст.-дакум. хроніка Мінска. У 4 кн. Кн. 1-я. — Мн.: БЕЛТА, 2001. — 576 с.: іл. — ISBN 985-6302-33-1.
- Сержпутоўскі Аляксандр // Сымон Кандыбовіч. Разгром нацыянальнага руху ў Беларусі. — Мінск: БГА, 2000.— 160 с. ISBN 985-6374-15-4.
- Касько У. Сержпутоўскі Аляксандр // Беларускія пісьменнікі: Біябібліяграфічны слоўнік. У 6 т. / пад рэд. А. І. Мальдзіса. — Мн.: Беларуская Энцыклапедыя, 1995. — Т. 5. Пестрак — Сяўрук. — С. 304—305. — 480 с.; іл.. — ISBN 5-85700-168-4.
- Касько У. К. Збіральнік народных скарбаў // Помнікі гісторыі і культуры Беларусі. — № 2. — Мн.: Полымя, 1985. — ISSN 0131-2669 — С. 26—29.
- Касько У. К. Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 350. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
- Экспанаты, сабраныя Аляксандрам Сержпутоўскім у зборах Расійскага этнаграфічнага музея (руск.). collection.ethnomuseum.ru. Праверана 30 верасня 2023.
- Максимчик А. Н. Экспедиция А. К. Сержпутовского на Кавказ // Этнокультурное развитие Беларуси в XIX — начале ХXI в.: материалы международная науч.-практ. конф. / редкол. : Т. А. Новогродский (отв. ред.) и др. — Мн.: БГУ, 2011. — С. 57-60
- А. К. Сержпутовский. Сказки и рассказы белорусов-полешуков
- Сержпутоўскі Аляксандр Казіміравіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Этномузеологическое наследие А.К. Сержпутовского в свете современных трансформаций этнокультурного ландшафта: новые аспекты и их аналитические интерпретации - НРГУМИС . www.nrgumis.ru. Праверана 30 верасня 2023.
- Аляксандр Сержпутоўскі | Беларуская Палічка . knihi.com. Праверана 30 верасня 2023.