Аляксандр Авяр’янаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
|
|||||||
Прэзідэнт | Аляксандр Лукашэнка | ||||||
Кіраўнік урада | Андрэй Кабякоў Сяргей Румас |
||||||
Папярэднік | Віктар Гайсёнак | ||||||
Пераемнік | Уладзімір Чушаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 студзеня 1955 (69 гадоў) |
||||||
Дзеці | сын | ||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат | ||||||
Узнагароды |
|
Авяр’янаў Аляксандр Казіміравіч (нарадзіўся 17 студзеня 1955 года ў г. Калінінград РСФСР) — беларускі дзяржаўны дзеяч, дыпламат. У 2014—2019 гадах надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
Біяграфія
У 1977 годзе скончыў Беларускі політэхнічны інстытут па спецыяльнасці «Электрычныя сістэмы», у 1997 годзе — Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, кафедра замежных моў для спецыялізаваных дзяржаўных служачых, у 2000 годзе з адзнакай скончыў Акадэмію кіравання Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па спецыяльнасці «Сусветная эканоміка і міжнародныя эканамічныя адносіны».
З 1977 г. да 1993 г. — працаваў на розных інжынерныхпасадах у інстытуце «Белэнергасецьпраект».
З 1993 г. да 1994 г. — намеснік начальніка аддзела перспектыўнага развіцця ў Міністэрстве энергетыкі Рэспублікі Беларусь.
З 1994 г. да 2004 г. — намеснік начальніка Дэпартамента, начальнік Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці і міжнароднага супрацоўніцтва, начальнік Галоўнага ўпраўлення міжнароднага супрацоўніцтва і гандлю ў апараце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.
Са студзеня 2004 г. да лістапада 2004 г. — намеснік начальніка Дэпартамента Расіі і Саюзнай дзяржавы Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 2004 г. да 2009 г. — кіраўнік гандлёва-эканамічнай службы Пасольства Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча.
З 2009 г. да 2013 г. — намеснік дырэктара Дэпартамента, дырэктар Дэпартамента знешнеэканамічнай дзейнасці Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь.
З 3 снежня 2013 да 12 лютага 2019 года — Надзвычайны і Паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча[1][2], даверчыя граматы ўручыў 11 лютага 2014 года[3].
Сям’я
Жанаты, мае сына.
Зноскі
- ↑ Александр Лукашенко рассмотрел кадровые вопросы (руск.)
- ↑ Указ Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 56 «Об А. К. Аверьянове» (руск.). Национальный правовой Интернет-портал Республики Беларусь (12 лютага 2019).
- ↑ Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Польшча Архівавана 7 верасня 2015.