Аляксандр Драйшак
ням.: Alexander Dreyschock
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 15 кастрычніка 1818(1818-10-15)[1][2] ці 16 кастрычніка 1818(1818-10-16)[3][4]
Месца нараджэння
Дата смерці 1 красавіка 1869(1869-04-01)[1][3][…] (50 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Краіна
Месца працы
Музычная дзейнасць
Педагог Вацлаў Ян Томашак
Прафесіі піяніст, кампазітар
Інструменты фартэпіяна
Жанры класічная музыка
Выхаванцы Ella Adayevskaya[d] і Zuleima Hahr[d]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Драйшак (ням.: Alexander Dreyschock; 15 кастрычніка 1818, Жакі (чэшск.: Žáky, ням.: Zak) каля Часлава — 1 красавіка 1869, Венецыя) — чэшскі піяніст і кампазітар. Старэйшы брат скрыпача Раймунда Драйшака.

З 1834 г. вучыўся ў Празе ў Вацлава Томашка. У 1838 г. распачаў першы гастрольны тур па Германіі. У 18401842 гг. жыў і працаваў у Санкт-Пецярбургу, затым трыўмфальна праехаў па ўсёй Еўропе, асабліва ўразіўшы ў 1843 г. Парыж выкананнем знакамітага Рэвалюцыйнага эцюда Шапена, паколькі гэта п'еса давала магчымасць прадэманстраваць асабліва віртуозную тэхніку левай рукі. Драйшаку прысвяціў захопленае чатырохрадкоўе Ганс Хрысціян Андэрсан, які чуў яго меркавана ў Капенгагене ў 1856 годзе.

У 1862 г. па запрашэнні Антона Рубінштэйна Драйшак ізноў прыехаў у Пецярбург і стаў прафесарам Санкт-Пецярбургскай кансерваторыі, у 1865 г. дадаўшы да гэтай пасады пасаду прыдворнага піяніста. Сярод вучняў Драйшака, у прыватнасці, быў Аркадзь Абаза. Аднак паўночны клімат катастрафічна адбіўся на яго здароўе, ён захварэў на сухоты і ў 1868 г. пераехаў на лячэнне ў Італію, дзе неўзабаве памёр.

Кампазітарская спадчына Драйшака ўключае значную колькасць твораў для фартэпіяна сола і з аркестрам.

Зноскі

  1. 1 2 Alexander Dreyschock // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Dr. Constant v. Wurzbach Dreyschock, Alexander // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 3. — S. 382.
  3. 1 2 3 Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. 1 2 3 Regional Database of the Central Bohemian Research Library in Kladno Праверана 20 чэрвеня 2023.
  5. BillionGraves — 2011.

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.