Аляксандр Грын
Аляксандр Сцяпанавіч Грынеўскі
Асабістыя звесткі
Імя пры нараджэнні руск.: Александр Степанович Гриневский[1]
Псеўданімы Александр Грин[1]
Дата нараджэння 11 (23) жніўня 1880[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 8 ліпеня 1932(1932-07-08)[5][1][…] (51 год)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства  Расійская імперыя, Сцяг СССР СССР
Жонка N. N. Grin[d]
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, празаік
Гады творчасці 1906—1932
Кірунак неарамантызм, сімвалізм
Мова твораў руская
Творы на сайце Lib.ru
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

Аляксандр Грын (руск.: Александр Грин, сапр. імя Аляксандр Сцяпанавіч Грыне́ўскі; 23 жніўня 1880 — 8 ліпеня 1932) — рускі і савецкі пісьменнік, празаік, прадстаўнік рамантычнага рэалізму. Сам сябе адносіў да сімвалістаў.

Паходжанне

Бацька — Стэфан Яўсеевіч Грынеўскі (1843—1914), удзельнік паўстання Кастуся Каліноўскага 1863—64 гадоў, паходзіў са шляхты Дзісенскага павета Віцебскай губерні. Пасля адбыцця высылкі пасяліўся ў Вяцкай губерні, дзе пабраўся шлюбам[8][9] Маці — Ганна Сцяпанаўна Ляпкова.

Біяграфічныя звесткі

Аляксандр Грын шмат вандраваў па Расіі; неаднойчы арыштоўваўся, быў у ссылцы. У 1919 годзе знаходзіўся ў Віцебску.

Першае апавяданне «Заслуга радавога Панцялеева» (1906) было канфіскавана і знішчана. Напісаў больш за 350 апавяданняў, аповесцей, вершаў, паэм, сатырычных мініяцюр.

Творчасць

Апублікаваў зборнік «Славутая кніга» і «Здарэнне на вуліцы Пса» (1915), «Шукальнік прыгод» і «Трагедыя пласкагор’я Суан» (1916). Прозвішча «Грынеўскі» змяніў на псеўданім «Грын» у 1907 годзе.

А. Грын стварыў свой непаўторны свет, авеяны рамантыкай прыгод, і засяліў яго мужнымі, высакароднымі і свабоднымі людзьмі. У яго творах арганічна пераплецены рэальнасць і невычэрпная фантазія, якая адлюстравала вечную мару пра чалавечае шчасце. Да найбольш папулярных належаць аповесць «Пунсовыя ветразі» (1923, экранізавана ў 1961), раманы «Бліскучы свет» (1924, экранізаваны ў 1984), «Залаты ланцуг» (1925), «Бягучая па хвалях» (1928, экранізаваны ў 1967), «Дарога нікуды» (1930) і інш.

Яго творчасць доўгі час замоўчвалася і набыла новае прызнанне ў 1960-я гады.

Выбраная бібліяграфія

  • Собр. соч. Т. 1—6. М., 1980.
  • Собр. соч. (Кн. 1—5). СПб., 1993—94.

Экранізацыі і інсцэнізацыі

Асобныя творы экранізаваны.

У 2013 годзе Беларускі дзяржаўны акадэмічны музычны тэатр паставіў на сваёй сцэне балет «Асоль» як творчую інтэрпрэтацыю «Пунсовых ветразей»[10].

Беларускія пераклады

  • Пунсовыя ветразі: [аповесць-феерыя] / Аляксандр Грын. — Мінск : Зміцер Колас, 2015. — 110, [1] с.

Зноскі

  1. 1 2 3 4 Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1962.
  2. Александр Грин // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Internet Movie Database — 1990.
  4. Internet Speculative Fiction Database — 1995.
  5. Грин Александр Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
  6. Грин Александр Степанович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  7. Краткая литературная энциклопедияМ.: Советская энциклопедия, 1964. — Т. 2.
  8. Артыкул Ларысы Цімошык «Асоль, рамантычная дзяўчына. Па-беларуску рамантычная…», газета «Звязда», 12.01.2013
  9. Артыкул "Беларускія карані «Асоль», газета «Аргументы и факты в Белоруссии». — 2013. — 16 студзеня. — С. 25.
  10. Артыкул пра балет «Асоль» на сайце Беларускага дзяржаўнага музычнага тэатра

Літаратура

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.