Аляксандр Герасімавіч Казлоў | ||||
---|---|---|---|---|
Александр Герасимович Козлов | ||||
Дата нараджэння | 6 лютага 1918 | |||
Месца нараджэння |
|
|||
Дата смерці | 22 лістапада 1943 (25 гадоў) | |||
Месца смерці | ||||
Месца пахавання | ||||
Прыналежнасць | СССР | |||
Род войскаў | артылерыя | |||
Гады службы | 1941—1943 | |||
Званне | ||||
Бітвы/войны | Вялікая Айчынная вайна | |||
Узнагароды і званні |
|
Аляксандр Герасімавіч Казлоў (1918, в. Любаўка, Аткарскі павет, Саратаўская губерня, РСФСР — 1943, Рэчыцкі раён, Гомельскай вобласці) — удзельнік Вялікай Айчыннай вайны, наводчык гарматы 53-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 15-й гвардзейскай кавалерыйскай дывізіі 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту, гвардыі старшы сяржант, Герой Савецкага Саюза.
Біяграфія
Нарадзіўся 6 лютага 1918 года ў вёсцы Любаўка Саратаўскай губерні (цяпер — Калінінскі раён, Саратаўская вобласць)[1][2]. З 1932 года працаваў у Саратаве тынкоўшчыкам і адначасова вучыўся ў вячэрняй школе[1].
У 1940 годзе быў прызваны ў Рабоча-Сялянскую Чырвоную Армію[1]. У баях Вялікай Айчыннай вайны з 1942 года. Ваяваў на Заходнім, Паўднёва-Заходнім, Цэнтральным і Беларускім франтах. Быў паранены.
У верасні 1943 года вызначыўся ў баі за вёску Пасудава Брагінскага раёна Гомельскай вобласці Беларусі.
22 лістапада 1943 года ў баі ля рабочага пасёлка Васілевічы (цяпер горад) Гомельскай вобласці Беларусі гвардыі старшы сяржант А. Г. Казлоў загінуў смерцю храбрых[1].
Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 24 снежня 1943 года за адвагу і мужнасць, праяўленыя пры фарсіраванні ракі Сноў і ў баях за ўтрыманне плацдарма на правым беразе Дняпра гвардыі старшаму сяржанту Казлову Аляксандру Герасімавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза[1].
Пахаваны ў горадзе Васілевічы Гомельскай вобласці Беларусі[1].
Узнагароды
Памяць
- На радзіме Героя ўсталяваны помнік[1].
- У горадзе Васілевічы адной з вуліц прысвоена яго імя[1].
Заўвагі
- 1 2 3 4 5 6 7 8 9 10 11 Аляксандр Герасімавіч Казлоў на сайце «Героі краіны»
- ↑ Вёска Любаўка ў складзе Стара-Іванаўскага сельсавета ў 1928 годзе ўвайшла ў склад Баландзінскага раёна Ніжня-Волжскага края (з 1936 года — Саратаўская вобласць, у 1962 годзе раён перайменаваны ў Калінінскі) (гл.: Справочник. Аткарский уезд. Раздел III. Населенные пункты(недаступная спасылка). Управление по делам архивов Саратовской области. Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2017. Праверана 3 лютага 2016.).
Літаратура
- Герои Советского Союза: Краткий биографический словарь / Пред. ред. коллегии И. Н. Шкадов. — М.: Воениздат, 1987. — Т. 1 /Абаев — Любичев/. — 911 с. — 100 000 экз. — ISBN отс., Рег. № в РКП 87-95382.
- Румянцев Н. М. Люди Легендарного подвига. — Саратов, 1968.
Спасылкі
- Аляксандр Герасімавіч Казлоў на сайце «Героі краіны»