Аляксандр Віктаравіч Шацько | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
3 верасня 1963 (60 гадоў) |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | палітык | ||||||
Узнагароды |
Аляксандр Віктаравіч Шацько (нар. 3 верасня 1963, Магдэбург, Германская Дэмакратычная Рэспубліка) — беларускі палітык.
Біяграфія
Закончыў Гомельскі дзяржаўны ўніверсітэт (выкладчык матэматыкі), Акадэмію кіравання пры Прэзідэнце Рэспублікі Беларусь. Працоўную дзейнасць пачаў інжынерам Гомельскага канструктарскага бюро сістэмнага праграміравання. Пасля службы ў радах Узброеных Сіл працаваў настаўнікам, намеснікам дырэктара па вучэбна-выхаваўчай рабоце сярэдніх школ № 19 і № 56 горада Гомеля, дырэктарам Гомельскай Ірынінскай гімназіі.
Выбіраўся дэпутатам Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь трэцяга і чацвёртага склікання[1].
Узнагароды
Узнагароджаны медалямі «За адзнаку ў воінскай службе», «70 гадоў Узброеных Сіл СССР», «90 год Узброеных Сіл Рэспублікі Беларусь», Ганаровай граматай Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, Ганаровай граматай Савета Міжпарламенцкай Асамблеі дзяржаў — удзельніц Садружнасці Незалежных Дзяржаў[2][3].
Зноскі
- ↑ Заместитель председателя ШАТЬКО Александр Викторович Архівавана 17 жніўня 2020.
- ↑ ПАРЛАМЕНТ- Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь трэцяга склікання Архівавана 16 верасня 2020.
- ↑ ШАТЬКО АЛЕКСАНДР ВИКТОРОВИЧ(недаступная спасылка)