Аляксандр Ждановіч
Імя пры нараджэнні Аляксандр Віктаравіч Ждановіч
Дата нараджэння 24 чэрвеня 1964(1964-06-24) (59 гадоў)
Месца нараджэння Мінск, СССР
Грамадзянства Сцяг СССР СССРСцяг Беларусі Беларусь
Адукацыя
Прафесія
Гады актыўнасці 1982 — нашы дні
Тэатр НАДТ імя М. Горкага
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны
IMDb ID 0955562

Аляксандр Віктаравіч Ждановіч (24 чэрвеня 1964, Мінск, БССР) — савецкі і беларускі акцёр тэатра і кіно. З 1996 года вядомы як вядучы «Калыханкі» — «Маляваныч»[1][2].

Біяграфія

У 1985 годзе скончыў Беларускі тэатральна-мастацкі інстытут. З таго часу працуе ў Нацыянальным акадэмічным тэатры імя Горкага. З 1996 года вядзе (Маляваныч) перадачу «Калыханка» на Беларускім Тэлебачанні. Да таго быў вядучым Слаўкам-Забаўкам у дзіцячай перадачы «Літарынка»[3]. «Маляваныча» граў амаль 20 гадоў у перадачы «Калыханка», але ў 2015 годзе тэлевізійная кар'ера Аляксандра Ждановіча скончылася. Працягвае граць у тэатры. Заснавальнік і кіраўнік дзіцячага тэатра-студыі «Радасць» для дзяцей-інвалідаў і сірот пры Свята-Елісавецінскім манастыры, які пакінуў (ці быў звольнены) пасля арышту ў лістападзе 2020 г.[4][5] Мастацкі кіраўнік Міжнароднага каляднага фестывалю батлеечных і лялечных тэатраў «Нябёсы»[6].

Сям'я

Жонка — Людміла Ждановіч — артыстка тэатра лялек. Маюць двух сыноў[7].

Фільмаграфія

  • 1982 — Купальская ноч — Васілёк
  • 1989 — Высокая кроў
  • 1991 — Запісы маладога ўрача — жаніх
  • 1992 — Белыя адзежы
  • 1993 — Не хочу жаніцца!
  • 1993 — Хачу ў Амерыку
  • 1996 — З пеклаў у пекла
  • 1996 — Птушкі бяз гнёздаў
  • 1998 — Прывітанне ад Чарлі-трубача
  • 1998 — Забіць ліцадзея
  • 1999 — Пракляты ўтульны дом
  • 1999 — Паскораная дапамога
  • 1999 — Рэйнджар з атамнай зоны
  • 1999 — Каменска-1 — Лыкаў
  • 2004 — Мужчыны не плачуць
  • 2004 — На бязымянная вышыні
  • 2005 — Глыбокая Плынь
  • 2005 — Прызванне — Кураў
  • 2006 — Выклік-2 — Курдзюмаў
  • 2006 — Спакуса — Вадзім Нявінны
  • 2009 — Суд
  • 2009 — Тэрарыстка Іванова — Валодзя Дзеравянка
  • 2010 — Жураў 2 — Дырэктар
  • 2010 — Помста — Галоўурач псіхлячэбніцы
  • 2010 — Псеўданім «Албанец» 3
  • 2011 — У ракі два берагі — Шухаеў

Цікавыя факты

  • Прытрымліваецца царкоўных пастоў, лёгка адмаўляецца ад мяса. Як сам кажа, таму гэткі худы[2].
  • Займаецца маляваннем. На сваё 40-годдзе арганізаваў выстаўку сваіх малюнкаў супольна з дзіцячымі, дасланымі на «Калыханку».

Зноскі

  1. Маляваныч в детстве мечтал стать милиционером Архівавана 7 сакавіка 2016. Наталля Явід, «Вечерний Минск» 10 верасня 2004
  2. 1 2 Александр Жданович: «В жизни я — Маляваныч!» Архівавана 26 лютага 2017. Жан Содэль, «Вечерний Минск», № 192—193 (11164-11165) 1 верасня 2006
  3. Вечерний сказочник Архівавана 7 сакавіка 2016. Ірына Завадская, «Советская Белоруссия», № 244 (22154) 24 снежня 2004
  4. Працоўная група «Хрысціянская візія» Каардынацыйнай рады Беларусі. Мониторинг преследований по основаниям, связанным с религией, во время политического кризиса в Беларуси. Царква і палітычны крызіс у Беларусі. Праверана 31 сакавіка 2021.
  5. Архіўная копія(недаступная спасылка).  Еврорадио (25 лістапада 2020). Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2021. Праверана 12 красавіка 2021.
  6. nashaniva.by
  7. Два имени — одно лицо Архівавана 26 лютага 2017. Анатоль Смольскі, «Белорусская Деловая Газета», № 1476 2 лістапада 2004

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.