Аляксандр Васільевіч Сукала | |
---|---|
Дата нараджэння | 25 лютага 1951 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 мая 2022 (71 год) |
Грамадзянства | |
Род дзейнасці | навуковец |
Навуковая сфера | педыятрыя, нефралогія і імуналогія |
Месца працы | |
Навуковая ступень | доктар медыцынскіх навук (1995) |
Навуковае званне |
|
Альма-матар |
|
Узнагароды |
Алякса́ндр Васі́льевіч Сука́ла (25 лютага 1951, г. Рагачоў, Гомельская вобласць — 3 мая 2022[1]) — беларускі вучоны ў галіне педыятрыі, дзіцячай нефралогіі і экапаталогіі, імуналогіі дзіцячага ўзросту. Акадэмік Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі (2014; член-карэспандэнт з 2009), доктар медыцынскіх навук (1995), прафесар (1996).
Біяграфія
Скончыў з адзнакай Мінскі дзяржаўны медыцынскі інстытут (1975). У 1975—1978 гадах — урач-інтэрн, ардынатар 2-й Дзіцячай клінічнай бальніцы горада Мінска. З 1981 года — у Мінскім дзяржаўным медыцынскім універсітэце (з 2001 — Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт), з 1988 — дэкан, з 1994 — загадчык 1-й кафедры дзіцячых хвароб, адначасова ў 1998—2001 гадах — прарэктар па вучэбнай і выхаваўчай рабоце, ў 2012—2019[2] — намеснік Старшыні Прэзідыума НАН Беларусі.
Навуковая дзейнасць
Навуковыя працы прысвечаны вывучэнню прычын і распрацоўцы спосабаў прафілактыкі рэцыдываў нефратычнага сіндрому ў дзяцей, клінічнаму і эксперыментальнаму даследаванням неспрыяльных знешнеасяроддзевых уздзеянняў (цэзію-137 і нітрытаў) на ўзнікненне, цячэнне і канец гламеруланефрытаў у дзяцей Беларусі ў постчарнобыльскі перыяд. Устанавіў факты змянення цячэння і ўчашчэння неспрыяльных зыходаў гламеруланефрытаў (развіццё хранічнай нырачнай недастатковасці) пры ўздзеянні цэзію-137, нітрытаў і іх спалучэнняў, якія леглі ў аснову аднаго з раздзелаў сучаснай нефралогіі — экалагічнай нефралогіі дзіцячага ўзросту. Устанавіў новыя маркёры прагназавання зыходаў першасных і другасных гламеруланефрытаў, прапанаваў метады аптымізацыі тэрапіі вострай і хранічнай нырачнай недастатковасці, уключаючы трансплантацыю нырак. Распрацаваў і ўкараніў у клінічную практыку пратаколы супрацьрэцыдыўнай тэрапіі гламеруланефрытаў, што дазволіла мінімізаваць адмоўныя ўздзеянні патагенетычнага глюкакортыкастэроіднага і цытастатычнага лячэння гламеруланефрытаў. Укараненне ў лячэбны працэс высокатэхналагічных спосабаў нырачна-заменнай тэрапіі дазволіла знізіць смяротнасць дзяцей ад вострай нырачнай недастатковасці з 35 % практычна да нуля. У галіне эндакрыннай паталогіі ў педыятрыі распрацаваў алгарытмы абследавання, прафілактыкі і лячэння дзяцей з залішняй масай цела.
Аўтар звыш 650 навуковых прац.
Узнагароды і званні
Узнагароджаны медалём «За працоўныя заслугі» (2007), ордэнам Свяціцеля Кірыла Тураўскага ІІ ступені (2011), ордэнам Ефрасінні Полацкай (2012), падзякай Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь (2021)[3]. Заслужаны дзеяч навукі Рэспублікі Беларусь (2002). Выдатнік аховы здароўя СССР (1978), выдатнік аховы здароўя Рэспублікі Беларусь (2012).
Бібліяграфія
- Первичный гломерулонефрит у детей Беларуси в современных экологических условиях (клинико-экспериментальное исследование) : Автореф. дис…. д-ра мед.наук ; МГМИ. — Минск : Б.и., 1995. — 32 с.
- Заболевания почек у детей // Справочник по госпитальной педиатрии, Мінск, 2002.
- Врожденный ихтиоз у детей, Мінск, 2013 (у суаўт.).
- Аллергия у новорожденных детей, Мінск, 2013 (у суаўт.)
- Справочник по поликлинической педиатрии / А. В. Сукало, И. Э. Бовбель ; Национальная академия наук Беларуси, Отделение медицинских наук. — Минск : Беларуская навука, 2015. — 312 с.; 3-е издание, пересм. — Минск : Беларуская навука, 2020. — 310 с.
- Большевесные новорожденные дети : перспективы физического развития и состояния здоровья / А. В. Сукало. — Минск : Беларуская навука, 2016. — 87 с.
- Острая почечная недостаточность, острое почечное повреждение. Хроническая почечная недостаточность, хроническая болезнь почек / А. В. Сукало, И. В. Шевчук. // Медицинский журнал : научно-практический рецензируемый журнал / учредитель: Учреждение образования «Белорусский государственный медицинский университет». — 2018. — № 2. — С. 154—159.
- Гастроэнтерология и диетология в детском возрасте : руководство для врачей / А. В. Сукало. — Минск : Беларуская навука, 2019. — 425 с.
- Системная красная волчанка с поражением почек у детей / И. А. Козыро, А. В. Сукало ; Национальная академия наук Беларуси, Министерство здравоохранения Республики Беларусь, Белорусский государственный медицинский университет. — Минск : Беларуская навука, 2021. — 212 с.
Зноскі
Літаратура
- Сука́ла Аляксандр Васілевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 259. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
Спасылкі
- Біяграфія на сайце НАНБ
- Аляксандр Васільевіч Сукала ў базе даных «История белорусской науки в лицах» Цэнтральнай навуковай бібліятэкі імя Якуба Коласа НАН Беларусі (руск.)
- Сукала Аляксандр Васільевіч на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»