Аляксандр Васільевіч Лукашэвіч
Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыі, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве
22 мая 2018 21 сакавіка 2022
Прэзідэнт Аляксандр Лукашэнка
Кіраўнік урада Андрэй Кабякоў
Папярэднік Уладзімір Варанковіч

Нараджэнне 22 кастрычніка 1968(1968-10-22) (55 гадоў)
Адукацыя
Дзейнасць дыпламат

Алякса́ндр Васі́льевіч Лукашэ́віч (нар. 22 кастрычніка 1968, Віцебск) — беларускі дыпламат. Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыі, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве.

Біяграфія

Скончыў Мінскі дзяржаўны лінгвістычны універсітэт, факультэт англійскай і нямецкай моў (1995), факультэт міжнародных адносін Інстытута грамадзянскай службы (2012).

3 1996 па 2002 гг. — вядучы спецыяліст упраўлення міжнароднага эканамічнага супрацоўніцтва Віцебскага абласнога выканаўчага камітэта.

З 2002 года на дыпламатычнай службе. Працаваў другім сакратаром Пасольства Рэспублікі Беларусь у ФРГ, у аддзяленні Пасольства ў Боне.

З 2007 па 2010 гг. — намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь.

З 2010 па 2014 гг. — саветнік, кіраўнік консульскага аддзела Пасольства Рэспублікі Беларусь у Літоўскай Рэспубліцы.

З 2015 па 2018 гг. — намеснік начальніка галоўнага консульскага ўпраўлення МЗС Рэспублікі Беларусь.

З мая 2018 г. — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Балгарыі, Грэчаскай Рэспубліцы і Рэспубліцы Кіпр па сумяшчальніцтве. Вызвалены з пасады 21 сакавіка 2022 года[1]

Зноскі

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.