Аляксандр Васілевіч Друкер | |
---|---|
руск.: Александр Вильгельм Эмиль Друкер | |
Дата нараджэння | 13 (25) верасня 1853 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 6 (19) студзеня 1917 (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Працы і дасягненні | |
Працаваў у гарадах | Санкт-Пецярбург, Магілёў, Самара, Уфа |
Узнагароды |
![]() Ордэн Святой Ганны III ступені |
![]() |
Аляксандр Васілевіч Друкер, пры нараджэнні Аляксандр Вільгельм Эміль Друкер (руск.: Александр Вильгельм Эмиль Друкер; 13 (26) верасня 1853, Рыга — 6 (19) студзеня 1917, Петраград) — вядомы рускі архітэктар[1].
Біяграфія
![](../I/%D0%9A%D1%80%D0%B5%D1%81%D1%82%D1%8C%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D0%B8%D0%B9_%D0%BF%D0%BE%D0%B7%D0%B5%D0%BC%D0%B5%D0%BB%D1%8C%D0%BD%D1%8B%D0%B9_%D0%B1%D0%B0%D0%BD%D0%BA_(%D0%A3%D1%84%D0%B0).jpg.webp)
Нарадзіўся ў Рызе, але ў 1868 выехаў разам з бацькамі ў Германію, дзе пасля заканчэння рэальнага вучылішча г. Гановера асвойваў асновы прафесіі ў розных будаўнікоў і архітэктараў (як практыкант і памочнік), а ў 1873—1876 гг. вучыўся ў Будаўнічым вучылішчы г. Ідштайна, затым працягнуў навучанне вольным слухачом ў палітэхнікумах Мюнхена і Гановера[1].
У 1878 г. вярнуўся ў Рыгу, у 1885 перасяліўся ў Санкт-Пецярбург. У якасці памочніка архітэктара займаўся будаўніцтвам рэлігійных будынкаў, жылых і фабрычных будынкаў. У 1890 г. вытрымаў пры тэхнічнай-будаўнічым камітэце МУС належнае выпрабаванне і стаў выконваць абавязкі архітэктара па вольным найме пры доме Галоўнага ўпраўлення дзяржаўнага конназаводства (1890—1903), пры доме Дваранскага зямельнага банка (1897—1915). Быў ганаровым членам Санкт-Пецярбургскага Савета дзіцячых прытулкаў Ведамства устаноў імператрыцы Марыі (1901—1912), па яго праектах будаваліся сіроцкія прытулкі ў Царскім Сяле і Паўлаўску[1].
У 1913 г. быў падараваны кавалерам ордэна Св. Ганны III ступені, набыўшы правы асабістага дваранства. У сувязі з дрэнным здароўем падаў прашэнне аб звальненні ад пасады і быў звольнены з 1 сакавіка 1914 года[1]. Збіраўся пераехаць у Сочы.
Пахаваны на Волкаўскіх евангелічна-лютэранскіх могілках в Петраградзе.
Быў жанаты з Сафіяй Крысцінай Бертэ народжанай Шаар, з якою меў пецярых дзяцей — Бруна (1878—1942), Альберт (1879—1917), Эрна (1881—1942), Кацярына (1884—1980), Сафія (1893—1942).
Творчасць
![](../I/Mahilo%C5%AD%252C_Aficerskaja%252C_Sialanski._%D0%9C%D0%B0%D0%B3%D1%96%D0%BB%D1%91%D1%9E%252C_%D0%90%D1%84%D1%96%D1%86%D1%8D%D1%80%D1%81%D0%BA%D0%B0%D1%8F%252C_%D0%A1%D1%8F%D0%BB%D1%8F%D0%BD%D1%81%D0%BA%D1%96_(1915).jpg.webp)
![](../I/UfaNationalMuseum.jpg.webp)
Як архітэктар пры Дваранскім зямельным банку, А. В. Друкер часта выязджаў у камандзіроўкі ў розныя гарады краіны па пытаннях набыцця, перабудовы, рамонту і будаўніцтва будынкаў. Пабудаваныя па яго праектах архітэктурныя аб’екты захаваліся ў Магілёве, Самары, Уфе і іншых гарадах[1].
У сакавіку 1907 г. у сувязі з хваробай архітэктара А. К. Гамерштэта быў прызначаны выконваючым абавязкі архітэктара Імператарскай Акадэміі навук, а з 1 снежня 1907 года вызначаны на штатную пасаду[1].
Займаўся надбудовай флігеля Кунсткамеры ў Таможанным завулку (1909)[1].
У 1907—1909 гг. па праекце архітэктара Друкера на Елізавецінскай вуліцы для Прытулку Елізаветы і Марыі быў пабудаваны новы трохпавярховы будынак з чырвонай цэглы. Будаўніцтва ажыццёўлена інжынерам Г. А. Бярншэйнам. Прытулак быў адкрыты 29 верасня 1909 года[2][3].
У культуры
![](../I/200000-rubles-Belarus-2000-f.jpg.webp)
Выява будынка пазямельна-сялянскага банка ў Магілёве змяшчаецца на беларускай банкноце вартасцю ў 200 000 рублёў[4].
Зноскі
- 1 2 3 4 5 6 7 Архитектор Александр Вильгельм Эмиль Друкер Архівавана 28 верасня 2016. (руск.)
- ↑ Януш Б. В. Неизвестный Павловск. Последние владельцы (1892—1917). — Изд. дом КОЛО, Санкт-Петербург, 2006, с. 79
- ↑ Фота Прытулку Елізаветы і Марыі Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ «Пагоня» вяртаецца на грошы
Літаратура
- Асабістая справа АН А. В. Друкера (СПФ АРАН. Ф. 4. Оп. 4. Д. 182)
Спасылкі
- Архитектор Александр Вильгельм Эмиль Друкер Архівавана 28 верасня 2016. (руск.)
- Будынкі А. Друкера ў Санкт-Пецярбургу і ваколіцах (руск.)