Аляксандр Васілевіч Бортнікаў
Director of the Federal Security Service[d]
з 12 мая 2008
Папярэднік Мікалай Платонавіч Патрушаў

Нараджэнне 15 лістапада 1951(1951-11-15) (72 гады)
Жонка Tatyana Borisovna[d]
Дзеці Denis Bortnikov[d]
Партыя
Член у
Адукацыя
Дзейнасць палітык, ваенны
Прыналежнасць Расія
Род войскаў KGB і ФСБ Расіі
Званне генерал арміі
Бітвы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Аляксандр Васілевіч Бортнікаў (15 лістапада 1951, Молатаў, Молатаўская вобласць, РСФСР (цяпер Пермскі край, Расія) — расійскі дзяржаўны дзеяч, генерал арміі (20 снежня 2006 года). Дырэктар ФСБ Расіі (з 2008). Член савета дырэктараў Савкамфлота (да 2008 г.).

Біяграфія

У 1966 г. уступіў у УЛКСМ. У 1973 г. скончыў Ленінградскі інстытут інжынераў чыгуначнага транспарту імя акадэміка В. Н. Абразцова. Працаваў па спецыяльнасці на прадпрыемствах Гатчыны (Ленінградская вобласць).

У 1975 г. скончыў Вышэйшую школу КДБ СССР імя Ф. Э. Дзяржынскага. Праходзіў службу на пасадах аператыўнага і кіруючага складу ў контразведвальных падраздзяленнях УКДБ СССР па Ленінградскай вобласці[1].

Да чэрвеня 2003 г. працаваў намеснікам начальніка Упраўлення ФСБ Расіі па Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці па контразведавальных аперацыях. З 1 ліпеня 2003 да 28 лютага 2004 г. — начальнік Упраўлення ФСБ Расіі па Санкт-Пецярбургу і Ленінградскай вобласці.

З 2 сакавіка 2004 г. — намеснік дырэктара ФСБ Расіі — начальнік Дэпартамента эканамічнай бяспекі ФСБ Расіі.

З 11 ліпеня 2004 г. — кіраўнік Службы эканамічнай бяспекі ФСБ Расіі. У 2006 г. прысвоена званне генерал-палкоўніка[2].

З лістапада 2004 па май 2008 гг. з'яўляўся членам савета дырэктараў ПАТ «Сучасны камерцыйны флот».

З 12 мая 2008 г. прызначаны дырэктарам ФСБ Расіі і старшынёй Нацыянальнага антытэрарыстычнага камітэта Расіі; з25 мая — пастаянны член Савета бяспекі Расійскай Федэрацыі.

Крытыка

У лютым 2007 г. часопіс «The New Times» спасылаючыся на крыніцу ў ФСБ напісаў, што Аляксандр Бортнікаў, быў куратарам аперацыі па ліквідацыі падпалкоўніка ФСБ Аляксандра Літвіненка[3].

У маі 2007 г. у выніку раследавання справы № 248089 МУС РФ у сувязі з забойствам намесніка кіраўніка Цэнтрабанка РФ Андрэя Казлова, Аляксандр Ботнікаў нібыта, курыраваў адток грошай розных камерцыйных структур, якія займаюцца продажам электронікі ў Расіі[4][5].

27 ліпеня 2015 г. было апублікавана журналісцкае расследаванне «Новай газеты», з якога вынікае, што Бортнікаў, як і шэраг іншых кіруючых супрацоўнікаў ФСБ, датычны да здзелцы з зямлёй у Адзінцоўскім раёне Маскоўскай вобласці. Паводле дадзеных, у выніку продажу 4,8 га зямлі былога ведамаснага дзіцячага садка на Рублёва-Успенскай шашы кожны ўдзельнік здзелкі атрымаў каля 2,5 млн даляраў. Па сцвярджэнні «Новай газеты», апублікаваныя расследаванні з'яўляюцца адной з прычын, у сілу якіх ФСБ прапанаваў закрыць агульны доступ да звестак Расрэестр аб уладальніках нерухомасці[6][7].

Санкцыі

26 ліпеня і 5 жніўня 2014 г. ў сувязі з узброенным канфліктам на ўсходзе Украіны супраць Бортнікава былі ўведзеныя санкцыі Еўрасаюза і Канады[8][9].

Зноскі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.