Аляксандр Васілевіч | |
---|---|
Род дзейнасці | грамадскі дзеяч |
Дата нараджэння | 14 верасня 1974 (49 гадоў) |
Аляксандр (Саша) Васілевіч (нар. 14 верасня 1974 г.) — беларускі бізнесмен, грамадскі дзеяч, палітычны зняволены.
Біяграфія
Васілевіч з’яўляецца сузаснавальнікам вядомых анлайн-выданняў «kyky.org» і «The Village Беларусь», а таксама ўладальнікам агенцтва Vondel/Hepta і былым уладальнікам прасторы Галерэя Ў[1][2][3].
28 ліпеня 2020 года быў затрыманы супрацоўнікамі міліцыі ў будынку КДБ, куды ён разам з іншымі грамадзянамі прынёс хадайніцтва аб змене меры стрымання кандыдату ў прэзідэнты Віктару Бабарыку. Прыцягнуты судом Фрунзенскага раёна г. Мінска да арышту тэрмінам на 14 сутак за ўдзел у несанкцыянаваным сходзе[4][5].
28 жніўня 2020 года затрыманы прадстаўнікамі Дэпартамента фінансавых расследванняў Камітэта дзяржкантролю. Перад гэтым у яго кватэры, офісе і кампаніях, якімі ён кіраваў, адбыліся ператрусы. Сайт «The Village Беларусь» быў заблакаваны па рашэнні Міністэрства інфармацыі.
4 верасня 2020 года Васілевічу было прад’яўлена абвінавачанне паводле Крымінальнага кодэкса. Прычына невядомая з-за падпіскі аб неразгалошванні матэрыялаў следства. Тым не менш, некаторыя СМІ паведамлялі, што Васілевіч абвінавачваецца ва ўхіленні ад аплаты падаткаў[6].
7 верасня 2020 года Васілевіч быў прызнаны палітычным зняволеным адзінаццаццю арганізацыямі, сярод якіх праваабарончы цэнтр «Вясна», Беларускі Хельсінкскі камітэт, Беларускі ПЭН-цэнтр.
10 кастрычніка 2020 года Васілевіч прысутнічаў у СІЗА КДБ падчас сустрэчы Аляксандра Лукашэнкі з арыштаванымі прадстаўнікамі Каардынацыйнай рады і аб’яднанага штаба апазіцыі[7][8].
Сям’я
Жанаты з Надзеяй Зелянковай. Мае двух дачок. Малодшая, Уршуля, нарадзілася падчас арышту. У сувязі з пераследам Васілевіча сям’я была вымушана з’ехаць за мяжу[9][10].
Зноскі
- ↑ Aliaksandr Vasilevich — Political prisoners in Belarus. prisoners.spring96.org
- ↑ On Forms of Political Organizing Illuminating the Future. post.
- ↑ Галерэя сучаснага мастацтва «Ў» закрываецца. 34mag
- ↑ Unauthorised mass event'. Business owner gets two-week jail term after visiting KGB. Белсат
- ↑ Рэкламісту Васілевічу выставілі абвінавачанне, яго цяжарная жонка — падазраваная Архівавана 11 красавіка 2021.. Еўрапейскае радыё для Беларусі
- ↑ От предупреждений до уголовных дел: как белорусские власти давят на независимые СМИ. BBC News Русская служба
- ↑ Александру Василевичу и Ксении Луцкиной на два месяца продлено содержание под стражей Архівавана 11 красавіка 2021. — Naviny.by, 24.02.2021
- ↑ Двух палітвязняў вызвалілі з СІЗА КДБ. Яны сустракаліся з Лукашэнкам — Белсат, 12.10.2020
- 1 2 Аляксандр Васілевіч — Праваабарончы цэнтр «Вясна»
- ↑ «У камеры спяць у шапках». Жонка бізнесмена Аляксандра Васілевіча — пра свой ад’езд, закрыццё галерэі «Ў» і камеру мужа на Валадарцы — Наша Ніва, 30.12.2020
Спасылкі
- Старонка Аляксандра Васілевіча на сайце Праваабарончага цэнтра «Вясна»
- Призыв к международной медиа-солидарности с Александром Василевичем Архівавана 23 красавіка 2021. [Заклік да міжнароднай медыйнай салідарнасці з Аляксандрам Васілевічам]