Аляксандр Валіцкі | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 8 (20) лютага 1826 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 13 чэрвеня 1893 (67 гадоў) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | літаратуразнавец |
Аляксандр Валіцкі (8 лютага (27 студзеня) 1826, Вільня — 13 чэрвеня 1893, Варшава; Псеўданімы і крыптанімы: Місьцюк; Міншчук; Miściuk; Nowogrodzianin; Nowogrodzianin W.M.; Pauza Symforjan; W.; Z.; Żeleźniak; Alexander Żeleźniak) — літаратар, музычны крытык, выдавец .
Біяграфія
Скончыў Слуцкую гімназію, філалагічны факультэт Харкаўскага ўніверсітэта. Вучыўся музыцы ў Слуцку і Вільні (скрыпка і фартэпіяна). У 1858—1862 гадах дасылаў музычныя агляды і рэцэнзіі ў варшаўскі часопіс «Ruch muzyczny». У 1863 годзе заснаваў у Мінску кнігарню, вакол якой утварыўся літаратурны клуб. У 1863 годзе за ўдзел у антыўрадавых дэманстрацыях сасланы ў Тамбоў. Кнігарню Валіцкага пераняла яго сястра Соф'я Савіцкая. З 1868 года жыў у Варшаве, быў журналістам і выдаўцом. У 1890—1893 годзе быў захавальнікам бібліятэкі і архіва Радзівілаў у Нясвіжы.
Сябраваў са Станіславам Манюшкам, Вінцэнтам Дуніным-Марцінкевічам, Адамам Кіркорам, Янкам Лучынам, якому дапамагаў выдаваць творы. Пісаў на польскай, а паводле ўспамінаў Рамуальда Зямкевіча, і на беларускай мове.
Пахаваны на Паванзкоўскіх могілках.
Зноскі
Літаратура
- Рэпрэсаваныя літаратары, навукоўцы, работнікі асветы, грамадскія і культурныя дзеячы Беларусі. Энцыклапедычны даведнік у 10 тамах (15 кнігах). Т. 1. Абрамовіч—Кушаль. / Укладальнік Л. У. Маракоў. — Смаленск, 2003. — 480 с. — ISBN 985-6374-04-9.
- Słownik muzyków polskich. T. 2. Kraków, 1967;
- Słownik pracowników książki polskiej. Warszawa-Łódź, 1972;
- ЭГБ, т. 2;
- АЗБ.