Аляксандр Андрэевіч Шабалін | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 15 ліпеня 1938[1] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | снежань 2013 (75 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | журналіст |
Грамадская дзейнасць | |
Партыя | |
Член у |
Аляксандр Андрэевіч Шабалін (нар. 15 ліпеня 1938, в. Пухавічы,[2] Мінская вобласць, БССР, СССР — снежань 2013, Мінск) — савецкі беларускі дзяржаўны дзеяч, пісьменнік і журналіст, спартсмен. Кіраўнік федэрацыі шашак Беларусі, міжнародны арбітр па шашках. Член Саюза журналістаў СССР (1967). Аўтар твораў на рускай і беларускай мовах. Член КПСС. Інструктар аддзела прапаганды, затым памочнік сакратара ЦК КП Беларусі (1971—78).
Біяграфія
Нарадзіўся ў г. Пухавічы Мінскай вобласці ў сям'і служачых. Брат Анатоля Шабаліна, які стаў архітэктарам. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. Працаваў у рэдакцыях газет: «Гродзенская праўда» (1959—60), «Камсамольская праўда» (1963—66), уласкар «Камсамольскай праўды» па Беларусі (1966—69). Галоўны рэдактар часопіса «Беларусь» (з 1978). Друкуецца як празаік з 1960: газ. «Гродзенская праўда».
Творчасць
Аўтар кніг: Мы живем в деревне. Очерки. Минск, 1974; Владимир Коваленок. Минск, 1983. Сцэнарыст кіна- і тэлестужак: Твой дом на зямлі (1973); Агонь на сябе (1975); Людзі, людзі — высокія зоркі (1975); Хто сёння адсутнічае (1988). Жыў у Мінску.
Зноскі
- ↑ Шабалин Александр Андреевич // https://www.biografija.ru/biography/shabalin-aleksandr-andreevich.htm
- ↑ Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А.Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. - Мінск : Беларусь, 2003. - 748 с. - 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9.
Літаратура
- Беларуская энцыклапедыя. Т. 17. – Мн., 2003.
- Беларускія пісьменнікі : біябібліяграфічны слоўнік. Т. 6. – Мн., 1995.