Аляксандр Андрэевіч Прановіч | |
---|---|
Дата нараджэння | 3 сакавіка 1926 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 студзеня 1999 (72 гады) |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі |
![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() ![]() |
Аляксандр Андрэевіч Прановіч (3 сакавіка 1926, в. Бабы, Пухавіцкі раён — 12 студзеня 1999) — Герой Сацыялістычнай Працы (1981)
Біяграфія
Вучыўся ў Блужскай школе[1].
Удзельнік Вялікай Айчыннай вайны. Пасля дэмабілізацыі з 1948 г. працаваў на чыгунцы манцёрам, потым брыгадзірам пуці. З 1955 г. дарожны майстар Асіповіцкай дыстанцыі пуці Беларускай чыгункі.
Званне Героя прысвоена за поспехі ў выкананні заданняў 10-й пяцігодкі. Узнагароджаны ордэнамі Леніна, Кастрычніцкай Рэвалюцыі, Працоўнага Чырвонага Сцяга, медалямі, дзвюма Ганаровымі граматамі Вярхоўнага Савета БССР, знакам «Ганаровы чыгуначнік».
Зноскі
- ↑ Памяць : Пухавіцкі раён: гісторыка-дакументальныя хронікі гарадоў і раёнаў Беларусі / [укладальнік А. А. Прановіч; рэдкалегія: А. М. Карлюкевіч і інш.]. — Мінск : Беларусь, 2003. — 748 с. — 3000 экз. ISBN 985-01-0251-9
Спасылкі
- Герои Социалистического Труда Пуховичского района Архівавана 28 жніўня 2016.
This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.