Аляксандр Аляксеевіч Галавачоў | |||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Александр Алексеевич Головачёв | |||||||||||
Дата нараджэння | 27 лістапада (10 снежня) 1909 | ||||||||||
Месца нараджэння | |||||||||||
Дата смерці | 6 сакавіка 1945[1] (35 гадоў) | ||||||||||
Месца смерці | |||||||||||
Месца пахавання | |||||||||||
Грамадзянства | |||||||||||
Прыналежнасць | СССР | ||||||||||
Гады службы | 1929—1945 | ||||||||||
Званне | палкоўнік | ||||||||||
Бітвы/войны | |||||||||||
Узнагароды і званні |
|
||||||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||||||
![]() |
Алякса́ндр Аляксе́евіч Галавачо́́ў (руск.: Александр Алексеевич Головачёв; 10 снежня 1909 — 6 сакавіка 1945) — гвардыі палкоўнік, удзельнік Савецка-фінляндскай і Вялікай Айчыннай войнаў, двойчы Герой Савецкага Саюза (1944, 1945).
Біяграфія
А. А. Галавачоў нарадзіўся ў сяле Любахна Бранскага павета Арлоўскай губерні (зараз гарадскі пасёлак у Дзяцькаўскім раёне Бранскай вобласці Расіі). З 1929 года ў Чырвонай Арміі. У 1932 годзе скончыў Аб’яднаную ваенную школы імя УЦВК РСФСР. Удзельнік савецка-фінляндскай вайны 1939—1940 гг. З пачаткам Вялікай Айчыннай вайны А. А. Галавачоў на фронце — начальнік штаба, камандзір стралковага палка. Са жніўня 1942 года — камандзір 52-й мотастралковай брыгады (15-ы танкавы корпус, 3-я танкавая армія). Брыгада пад камандаваннем А. А. Галавачова вызначылася ў 1943 годзе ў ходзе Харкаўскай аперацыі Варонежскага фронту, удзельнічала ў баях пры фарсіраванні Дона, вызваленні Украіны, бітве за Дняпро. Асабліва брыгада вызначылася ў час Львоўска-Сандамірскай аперацыі, вызваліла горад Гарадок Львоўскай вобласці і горад Львоў, фарсіравала раку Вісла і захапіла плацдарм на яе левым беразе. У складзе 1-а Украінскага фронту брыгада А. А. Галавачова ўдзельнічала ў студзені — лютым 1945 г. у Сандамірска-Сілезскай і Ніжне-Сілезскай аперацыях, удзельнічала ў вызваленні шэрагу гарадоў на тэрыторыі Польшчы, фарсіраванні ракі Одэр.
Загінуў А. А. Галавачоў у Сілезіі, у раёне горада Глогаў (польск.: Głogów). Пахаваны ў горадзе Васылькіў (Украіна).
Узнагароды
- Медаль «Залатая Зорка» (1944)
- медаль «Залатая Зорка» (1945)
- ордэн Леніна
- 3 ордэны Чырвонага Сцяга
- 2 ордэны Суворава 2-й сткпені
- ордэн Чырвонай Зоркі
- медаль «За абарону Масквы»
- медалі
Памяць
- Імем А. А. Галавачова названа вуліцы ў Маскве, горадзе Буда-Кашалёва.
- У 1978 годзе Поштай СССР выпушчаны маркіраваны мастацкі канверт «Герой Советского Союза А. А. Головачев», прысвечаны Герою.
Зноскі
- ↑ Головачёв Александр Алексеевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 27 верасня 2015.
Літаратура
- Великая Отечественная война, 1941—1945: Словарь-справочник / Н. Г. Андроников, А. С. Галицан, М. М. Кирьян и др.; Под общ. ред. М. М. Кирьяна. — М.: Политиздат, 1985. — С. 137. — 527 с. — 200 000 экз. (руск.)