Аляксандр Аляксандравіч Сурыкаў | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
| |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Дзмітрый Фёдаравіч Аяцкаў | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Віктаравіч Бабіч | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Леў Аляксандравіч Каршуноў | ||||||
Пераемнік | Міхаіл Сяргеевіч Еўдакімаў | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
15 жніўня 1940 (83 гады) |
||||||
Партыя | КПСС (1973—1991), Адзіная Расія (з 2004 года) | ||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Дзейнасць | дыпламат, палітык, дзяржаўны дзеяч | ||||||
Узнагароды | |||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Аляксандр Аляксандравіч Сурыкаў (руск.: Алекса́ндр Алекса́ндрович Су́риков; 15 жніўня 1940, Мурманск) — расійскі дзяржаўны дзеяч, губернатар Алтайскага края ў 1996—2004, Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі (2006—2018).
Пасол Расіі ў Беларусі
З 6 лютага 2006 года — Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Расійскай Федэрацыі ў Беларусі.
27 жніўня 2007 Сурыкаў заявіў, што ў адказ на планы ЗША па разгортванню элементаў сістэмы ПРА ва Усходняй Еўропе «Расія і Беларусь могуць прыняць рашэнне аб стварэнні новых сумесных ваенных аб’ектаў, у тым ліку і ядзерных». Пазней ён сказаў, што ў Расіі няма планаў размяшчэння ў Беларусі ядзернай зброі, а словы яго «няправільна інтэрпрэтавалі». Заява пасла, тым не менш, выклікала неадкладную рэзкую рэакцыю на Захадзе.
7 лютага 2009 Міністэрства замежных спраў Рэспублікі Беларусь выступіла з крытыкай выказванняў пасла Расіі ў Мінску Аляксандра Сурыкава на прэс-канферэнцыі 6 лютага[1].