Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец
Дата нараджэння 23 лістапада 1954(1954-11-23) (69 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Жонка Алена Глебаўна Лукашанец
Дзеці Сяргей Аляксандравіч Лукашанец
Род дзейнасці навуковец, мовазнавец, лексікограф
Навуковая сфера філалогія, лексікаграфія, беларусістыка
Месца працы
Навуковая ступень доктар філалагічных навук
Навуковае званне
Альма-матар
Вядомы як філолаг, мовазнаўца
Узнагароды
медаль Францыска Скарыны

Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец (нар. 23 лістапада 1954, в. Жураўцы Мінскай вобласці) — беларускі мовазнавец. Акадэмік НАНБ (2017, чл.-кар. з 2009), доктар філалагічных навук (2001), прафесар (2003).

Біяграфія

Нарадзіўся ў сялянскай сям’і ў вёсцы Жураўцы Валожынскага раёна. Скончыў Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт (1977), аспірантуру пры Інстытуце рускай мовы АН СССР (1978―1981). З 1977 малодшы навуковы супрацоўнік, з 1985 старшы навуковы супрацоўнік, з 1986 вучоны сакратар, з 1989 намеснік дырэктара па навуковай рабоце, дырэктар Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа (2003—2008), дырэктар Інстытута мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы (2008—2012), з 2012 першы намеснік дырэктара па навуковай рабоце Цэнтра даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі і дырэктар філіяла Інстытут мовы і літаратуры імя Якуба Коласа і Янкі Купалы (2012—2015), з 03.03.2021 галоўны навуковы супрацоўнік Інстытута мовазнаўства імя Якуба Коласа ДНУ «Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры НАН Беларусі». Старшыня Беларускага (з 2004) і Міжнароднага (2008—2013) камітэтаў славістаў, з 1996 член Камісіі па славянскім словаўтварэнні пры Міжнародным камітэце славістаў (з 2008 старшыня Камісіі). З 2005 галоўны рэдактар штогодніка «Беларуская лінгвістыка».

Пасля прэзідэнцкіх выбараў 2020 года і жорсткага падаўлення пратэстаў выступіў у відэазвароце навукоўцаў супраць гвалту, задушэння інтэлектуальных свабод, ілжывай прапаганды, падману народа, ідэалагічнай цэнзуры ў інфармацыйнай прасторы, звальненняў і арыштаў паводле палітычных матываў[1]. З 03.03.2022 г. звольнены з працы ў НАН Беларусі

Навуковая дзейнасць

Кірункі навуковай дзейнасці: беларускае мовазнаўства, беларускае і славянскае словаўтварэнне, сацыялінгвістыка, моўныя кантакты, беларуска-рускае двухмоўе, культура беларускай мовы, моўная палітыка, сацыяльная псіхалогія мовы.

Кандыдацкая дысертацыя ― «Словаўтваральныя гнёзды дзеясловаў у рускай і беларускай мовах (на матэрыяле адной з груп дзеясловаў канкрэтнага фізічнага дзеяння)» (1981).

Доктарская дысертацыя ― «Граматычны аспект беларускага словаўтварэння» (2001).

Аўтар больш за 300 навуковых прац, у тым ліку 20 манаграфій, 5 слоўнікаў. Працы А. А. Лукашанца тычацца беларускага і славянскага словаўтварэння, праблем беларуска-рускага двухмоўя і сацыялінгвістыкі, праблем сучаснага развіцця і функцыянавання беларускай мовы і беларускай арфаграфіі.

А. А. Лукашанец стварыў новы напрамак у беларускім мовазнаўстве ― распрацаваў тэарэтычныя асновы і ажыццявіў практычнае апісанне сістэмы беларускага словаўтварэння з новых граматычных пазіцый. А. А. Лукашанец з’яўляецца суаўтарам першага ў беларускай лексікаграфіі «Словаўтваральнага слоўніка беларускай мовы». Раскрыў заканамернасці інавацыйных змяненняў у лексіцы і словаўтварэнні беларускай мовы канца ХХ — пачатку ХХІ ст. і даследаваў на славянскім полі асаблівасці развіцця слоўнікавага складу сучаснай беларускай мовы з пазіцый тэндэнцый да інтэрнацыяналізацыі і нацыяналізацыі. Таксама раскрыў праблемы беларуска-рускага двухмоўя і ўзаемадзеяння гэтых моў, раскрыў прававыя, лінгвістычныя, сацыялінгвістычныя, палітычныя, псіхалінгвістычныя і прагматычныя аспекты функцыянавання беларускай мовы ва ўмовах дзяржаўнага двухмоўя. А. А. Лукашанец ― адзін з асноўных распрацоўшчыкаў Закона Рэспублікі Беларусь «Аб правілах беларускай арфаграфіі і пунктуацыі» (2008), аўтар і суаўтар шэрагу практычных дапаможнікаў і даведнікаў па беларускай арфаграфіі, навуковы рэдактар шэрагу сучасных арфаграфічных слоўнікаў беларускай мовы, а таксама двухмоўных беларуска-рускіх і руска-беларускіх слоўнікаў, падрыхтаваных у адпаведнасці з гэтым законам[2].

У 2006 А. Лукашанец прапанаваў наогул забараніць тарашкевіцу у Беларусі. Між тым, сказаў ён, «да трасянкі трэба ставіцца як да натуральнай з’явы. Нават у аднамоўных краінах на літаратурнай мове размаўляе адносна невялікая, высокаадукаваная частка грамадства. Змяшаная гаворка ― рэалія кожнай сучаснай камунікатыўнай прасторы»[3].

На думку А. Лукашанца, «Правілы беларускай арфаграфіі і пунктуацыі», падрыхтаваныя Нацыянальнай акадэміяй навук Беларусі сумесна з Міністэрствам адукацыі, з’яўляюцца актуальнымі і найбольш аптымальнымі ў сённяшняй сітуацыі. Яны павінны ліквідаваць той арфаграфічны разнабой, які існуе ў беларускамоўных друкаваных выданнях, забяспечыць стабільнасць і пераемнасць правапісных нормаў беларускай мовы, палегчыць яго выкладанне ў школе[4].

У 2008—2013 узначальваў Міжнародны камітэт славістаў, займаўся падрыхтоўкай XV Міжнароднага з’езда славістаў, які адбыўся ў Мінску ў жніўні 2013 года.

Узнагароды

Сям’я

Сям’я: жонка ― Алена Глебаўна Лукашанец, кандыдат філалагічных навук, прафесар Мінскага дзяржаўнага лінгвістычнага ўніверсітэта. Сын — Сяргей Аляксандравіч Лукашанец, кандыдат гістарычных навук. Сын — Дзмітрый Аляксандравіч Лукашанец, кандыдат біялагічных навук, супрацоўнік, намеснік дырэктара «Навукова-практычнага цэнтра Нацыянальнай акадэміі навук Беларусі па біярэсурсах», у пачатку 2021 года пакінуў Беларусь і працаўладкаваўся ў Інстытуце марскіх даследаванняў пры Клайпедскім універсітэце[6].

Асноўныя публікацыі

Манаграфіі

  • Русский язык в Беларуси. ― Мн.: Наука и техника, 1985 (суаўтар).
  • Общество ― язык ― политика. ― Мн.: Вышэйшая школа, 1988 (суаўтар).
  • Сопоставительное описание русского и белорусского языков. Морфология. ― Мн.: Наука и техника, 1990 (суаўтар).
  • Культура русской речи вопросах и ответах. ― Мн., 1996 (суаўтар).
  • Беларуская мова. ― Opole, 1998 (суаўтар і навуковы рэдактар).
  • Тыпалогія двухмоўя і шматмоўя ў Беларусі. ― Мн.: Беларуская навука, 1999 (суаўтар).
  • Словаўтварэнне і граматыка. ― Мн.: Права і эканоміка, 2001.
  • Komparacja współczesnych języków słowiańskich. Słowotwórstwo. Nominacja. \ Redaktor naukowy Ingeborg Ohnheizer. ― Opole, 2003 (суаўтар).
  • Кароткая граматыка беларускай мовы. Частка 1. ― Мн.: Беларуская навука, 2007 (суаўтар і навуковы рэдактар).
  • Кароткая граматыка беларускай мовы. У 2 ч. Ч. 2. Сінтаксіс / навук. Рэд. А. А. Лукашанец. ― Мінск: Беларуская навука, 2009 (навуковы рэдактар).
  • Сучасная беларуская арфаграфія : акадэмічны даведнік. — Мінск : АВЕРСЭВ, 2012. — 272 с. (суаўтар).
  • Праблемы сучаснага беларускага словаўтварэння. — Мн.: Беларуская навука, 2013. — 315 с.
  • Сопоставительное описание русского и белорусского языков. Словообразование. — Минск : Беларуская навука, 2014. — 486 с. (суаўтар і навуковы рэдактар).
  • Беларуская мова ў ХХІ ст.: развіццё сістэмы і праблемы функцыянавання. — Мінск : Беларуская навука, 2014. — 397 с.
  • Word-Fotmation. An International Handbook of the Languagу of Europe. Volume 4. — Berlin/Boston : Walter de Gruyter GmbH, 2016. — 702 р. (суаўтар).  
  • The Explicit and the Implicit in Language and Speech. / Edited by Liudmila Liashchova. — Cambridge Scholars Publishing, 2017 (суаўтар). — P. 154—178.   
  • Глабалізацыя і славянскае словаўтварэнне. — Мінск: Права і эканоміка, 2019. — 178 с. (суаўтар і навуковы рэдактар).
  • Республика Беларусь — 25 лет созидания и свершений. В 7 т. Т. 1. — Минск: Беларуская навука, 2020. — 631 с. (суаўтар; раздзел «Государственные языки», С. 553—595).    
  • Славянская дэрыватаграфія.  — Мінск: Права і эканоміка, 2020. — 362 с. (суаўтар і навуковы рэдактар).
  • Słowotwórstwo w przestrzeni komunikacyjnej. — Warszawa: Instytut Slawistyki Polskiej Akademii Nauk, 2021. — 372 с. (суаўтар).  

Слоўнікі

  • Словаўтваральны слоўнік беларускай мовы. ― Мн.: Беларуская навука, 2000 (суаўтар).
  • Школьны словаўтваральны слоўнік беларускай мовы. ― Мінск: Аверсэв, 2006. ― 512 с. (суаўтар).
  • Основные термины метрологии. Русско-белорусский словарь справочник. ― Мн., 2007. ― 256 с. (суаўтар).
  • Современный русско-белорусский словарь для школьников: под ред. докт. филол. наук Лукашанца А. А. / О. М. Николаева, Т. Н. Трухан. Мн.: Літаратура і мастацтва, 2009. ― 568 с.
  • Арфаграфічны слоўнік беларускай мовы / І. У. Кандраценя, Л. П. Кунцэвіч; пад рэд. А. А. Лукашанца. ― Мінск: Тэтрасістэмс, 2009. ― 704 с.
  • Кунцэвіч Л. П., Кандраценя І. У. Беларускі арфаграфічны слоўнік (выданне другое выпраўленае) / Нац. акад. навук Беларусі, Ін-т мовы і літ. імя Я.Коласа і Я.Купалы; уклад. Л. П. Кунцэвіч, І. У. Кандраценя; пад рэдакцыяй А. А. Лукашанца ― Мінск: Беларуская навука, 2010. 31,3 ул.-выд. арк.
  • Кунцэвіч Л. П., Кандраценя І. У. Беларускі арфаграфічны слоўнік для школьнікаў. Пад рэдакцыяй А. А. Лукашанца ― Мінск: Аверсэв, 2010.
  • Современный русско-белорусский словарь / О. М. Николаева, Т. Н. Трухан; под ред. А. А. Лукашанца. ― Мн.: ТетраСистемс, 2011. ― 576 с.
  • Слоўнік асабовых уласных імён / А. К. Усціновіч; навук. рэдактар А. А. Лукашанец. ― Мн.: Літаратура і мастацтва, 2011.
  • Русско-белорусский терминологический словарь по порошковой металлургии. — Мн.: Беларуская навука, 2012. — 341 с. (суаўтар)
  • Слоўнік беларускай мовы  / Навуковыя рэдактары А. А. Лукашанец, В. П. Русак. — Мінск : Беларуская навука, 2012. — 916 с.
  • Русско-белорусский словарь для школьников младшего возраста. — Минск, 2012. — 192 с. (навуковы рэдактар).
  • Беларуска-рускі слоўнік=Белорусско-русский словарь. У 3 т. — Выд. 4-е, перапрац. і дап. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012 (навуковы рэдактар).
  • Русско-белорусский словарь=Руска-беларускі слоўнік. В 3 т. — Изд. 10-е, перераб. и доп. — Мінск : Беларус. Энцыкл. імя П. Броўкі, 2012 (навуковы рэдактар).
  •  Слоўнік асабовых уласных імён / У. М. Завальнюк, В. К. Раманцэвіч; пад агул. рэд. А. А. Лукашанца. — Мінск : Народная асвета, 2017. — 286 с.
  • Русско-белорусский толковый словарь по металлургии и литейному производству. — Мн.: Беларуская навука, 2020. — 739 с.  (суаўтар) і інш.

Навучальныя дапаможнікі

  • Сопоставительный анализ восточнославянских языков. Учебное пособие для студентов вузов. Под ред. А. А. Лукашанца, А. М. Мезенко. ― Витебск, 2004.
  • Сопоставительный анализ восточнославянских языков. Учебное пособие для студентов вузов. Под ред. А. А. Лукашанца, А. М. Мезенко. ― Мн.: ІВЦ Мінфіна, 2005. ― 228 с.
  • Сучасная беларуская мова. Марфеміка. Марфаналогія. Словаўтварэнне. Вучэбна-метадычны комплекс для студэнтаў 2 курса спецыяльнасці «Беларуская філалогія» завочнай формы навучання (III семестр). Пад. рэд. А. А. Лукашанца. — Мн.: БДУ, 2012.

Артыкулы

  • Лукашанец А. А. Адзінкі словаўтварэння ў беларускай мове (Да праблемы іерархічнай класіфікацыі) // Беларуская лінгвістыка. Вып. 44. ― Мн., 1994. ― С. 19―26.
  • Лукашанец А. А. Узаемадзеянне граматычных катэгорый у словаўтварэнні беларускіх назоўнікаў // Новые пути изучения словообразования славянских языков. Sonderdruck, 1999. ― S. 163―178.
  • Лукашанец А. А. Семантыка-словаўтваральная катэгорыя персанальнасці ў беларускай мове // Białostocki przegląd kresowy, t.VII. ― Białystok, 1999 ― S. 87―110.
  • Лукашанец А. А. Граматычны дыяпазон суфіксальнага словаўтварэння назоўнікаў у беларускай мове (аддзеяслоўныя намінацыі) // Словообразование в его отношениях к другим сферам языка. Materialen der 3. Konferenz der für slawische Wortbildung beim Internationalen Slawistenkomitee. Innsbruck, 28.9. ― 1.10.1999. ― Innsbruck, 2000. ― S. 109―125.
  • Лукашанец А. А. Граматыка-словаўтваральная сістэма суфіксальных назваў жывых істот у беларускай мове // Весці НАН Беларусі. Серыя гуманітарных навук. ― № 4. ― Мн., 1999. ― C. 127―133.
  • Лукашанец Аляксандр. Словаўтваральная мадыфікацыя ў граматычным асвятленні // Dziedzictwo przeszłości związków językowych, literackich i kulturowych polsko-bałto-wschodniosłwiańskich. Językoznawstwo. Tom III. Pod redakcją naukową Jana F. Nosowicza. ― Białystok, 2000. ― S. 62 ― 76.
  • Лукашанец Аляксандр. Сістэма і структура састаўных мікратапонімаў у беларускай мове (на матэрыяле назваў ваколіц адной вёскі) // Słowiańskie compozita onomastyczne (Toponimika. Varia). ― Lublin, 2000. ― C. 99 ― 107.
  • Лукашанец Аляксандр. Родавыя (спадчынныя) найменні ў сістэме мясцовага анамастыкону // Nazwy osobowe na pograniczach kulturowych. Studia slavistyczne), t.2. ― Białystok, 2000 ― C. 89 ― 97.
  • Лукашанец Аляксандр. Граматычныя аспекты словаўтваральнай парадыгматыкі // Słowotwórstwo a inne sposoby nominacji. ― Katowice, 2000. ― C. 78 ― 85.
  • Лукашанец Аляксандр. Аб граматычнай катэляцыі адзінак словаўтварэння // Slavische Wortbildung: Semantik und Kombinatorik: (Materialen der 5. Internationalen Konferenz der Kommission für slavische Wortbildung beim Internationalen Slavistenkomitee. Luterstadt Wittenberg, 20 ― 25. September 2001) / Svetlana Mengel (Hrsg.). ― Münster: Lit, 2002. ― S. 211 ― 225.
  • Лукашанец Аляксандр. Сучасныя працэсы ў словаўтварэнні беларускай мовы: Да праблемы міжмоўнага збліжэння і адштурхоўвання // Мовазнаўства. Літаратура. Культуралогія. Фалькларыстыка: ХІІІ Міжнародны з’езд славістаў (Любляна, 2003): Даклады беларускай дэлегацыі / НАН Беларусі. Беларускі камітэт славістаў. (Адказны рэдактар ― А. А. Лукашанец) ― Мн.: Бел. навука, 2003. ― С. 52 ― 69.
  • Лукашанец А. А. Беларуская мова і беларускае мовазнаўства ў пачатку ХХІ ст. Праблемы і перспектывы // Полымя. ― № 10. ― Мн., 2005. ― С. 122 ― 133.
  • Лукашанец Аляксандр. Мова сучаснай вёскі (камунікатыўны і ідэнтыфікацыйны аспекты) // Gwary dziś 3. Wewnętrzne zróżnicowanie języka wsi/ Pod red. Jezego Sierotiuka. ― Poznań. 2006. ― S. 45 ― 52.
  • Лукашанец А. А. Міжмоўнае ўзаемадзеянне і функцыянаванне адзінак словаўтварэння. Функцыянальныя аспекты словаўтварэння // Даклады ІХ Міжнароднай навуковай канферэнцыі Камісіі па славянскаму словаўтварэнню пры Міжнародным камітэце славістаў. Мінск / Беларусь 9 — 14 кастрычніка 2006 г. ― Мн.: ВТАА «Права і эканоміка». ― 2006. ― С. 148 ― 155.
  • Лукашанец Аляксандр. О соотношении словообразовательных категорий с категориями других уровней языка // Sprahcliche Kategorien und die slawische Wortbildung. Hanna Burkhardt/Alicja Nagόrko (Hg.). Hildesheim ― Zürich ― New York, 2007. ― S. 215 ― 224.
  • Лукашанец Аляксандр. Міжславянскае моўнае ўзаемадзеянне і дынаміка літаратурнай нормы (беларуская мова паміж рускай і польскай) // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. фалькларыстыка.: ХІУ Міжнародны з’езд славістаў (Охрыд, 2008): Даклады беларускай дэлегацыі / НАН Беларусі; Беларускі камітэт славістаў. ― Мінск: Права і эканоміка. ― 2008. ― С. 107 ― 120.
  • Лукашанец А. А. Беларуская нацыянальная мова на сучасным этапе: сістэма, статус, функцыянаванне. Весці НАН Беларусі. ― № 1. Мн., 2009. ― С. 107 ― 117.
  • Лукашанец А. А. Беларуская мова: асаблівасці сучаснага стану і функцыянавання. Роднае слова. 2009, № 2, С. 11 ― 14.
  • Лукашанец А. А. Лексічныя і словаўтваральныя працэсы ў сістэме сучаснай беларускай мовы // Словообразуване и лексикология. Доклади от Десета международна конференция на Комисията по словянско словообразуване при Международния комитет на славистите, София, 1 — 6 октомври 2007 г. ― София: Университетско издателство «Св. Климент Охридски», 2009. ― С. 248 ― 254.
  • Лукашанец А. А. Працэсы інтэрнацыяналізацыі ў беларускай мове канца ХХ — пачатку ХХІ стст. // Przejawy internacjonalizacji w językach słowiańskich / Pod redakcją naukową Eleny Koriakowcewej. ― Wydawnictwo Аkademii Podlaskiej. Sedlce, 2009. ― S. 111 ― 125.
  • Лукашанец А. А. Современное состояние и тенденции развития славянских языков (белорусский язык) // Вестник Московского университета. Сер. 9. Филология. 2009. № 5. С. 65 ― 75.
  • Лукашанец А. А. Языковой пуризм как фактор развития словообразовательной системы: на примере белорусского языка // Труды и материалы Международного научного симпозиума «Славянские языки и культуры в современном мире». ХІ Международная научная конференция Комиссии по славянскому словообразованию при Международном комитете славистов «Новые являния в словообразовании: система и функционирование». 24 — 26 марта 2009 г. МГУ им. М. В. Ломонсова. С. 32 ― 44.
  • Лукашанец А. А. Беларуская мова ў пачатку ХХІ ст. / Веснік БДУ. Серыя 4, № 1, Мінск: БДУ, 2009. ― С. 4 ― 10.
  • Łukaszaniec Aleksander. О некоторых аспектах сопоставительного изучения словообразования в близкородственных языках. // Aktualne prodlemy komparatystyki słowiańskej: teoria і metodologia badań lingvistycznych. / Redakcja naukowa Elena Koriakowcewa. ― Siedlce. ― 2010. ― C. 81 ― 88.
  • Лукашанец А. Словаўтваральныя сродкі моўнай катэгарызацыі свету // Відображення історії па культури народу в словотворенні: Доповіді ХІІ Міжнародної наукової конференції Комісії зі слов’янського словотворення при Міжнародному комітеті славістів (25 — 28 травня 2010 р., Київ, Укриїна) / Упорядкування та наукове редагування Н. Ф. Клименко і Є. А. Карпіловської ― К.: Выдавничий дім Дмира Бураго, 2010. ― С. 145 ― 154.
  • Лукашанец А. А. Беларуская мова ў сучасным свеце // Полымя, 2010, № 9. С. 138 ― 151.
  • Łukaszaniec Aleksander. О некоторых аспектах сопоставительного изучения словообразования в близкородственных языках. // Aktualne prodlemy komparatystyki słowiańskej: teoria і metodologia badań lingvistycznych. / Redakcja naukowa Elena Koriakowcewa. — Siedlce. — 2010. — C. 81 — 88. 
  • Лукашанец Аляксандр А. Кампозіты-інавацыі ў сучаснай беларускай мове. /Слово и словесност. Сборник в чест на доц. Д-р Юлия Балтова. София: ЕМАС. 2011 °C. 336—246.
  • Лукашанець О. О. Палітыка і арфаграфія: Беларускі вопыт ХХ ст. // Мовні і концептуальні картини світу. Випуск 38. Кïивський національний університет імені Тараса Шевченка. — ВПЦ «Кïивський університет». — 2012. 468—472.
  • Лукашанец Аляксандр А. Сістэма словаўтварэння: адзінкі, параметры, іерархія. // Słowotwórstwo słowiańskie: system і tekst/ Prace Komisji przy Mędzynarodowym Komitecie Slawistów. Seria 13. Pod red. Jerzego Sierociuka. — Poznań, 2012. — S. 11-22.
  • The Belarussian language in the communicative space of present-day Belarus // Весцi Нац. акад. навук Беларусi. Сер. гуманiт. навук. — 2012. — № 3. — С. 108—114 (суаўтар).
  • Лукашанец А. А. Nоmina agentis у сучаснай беларускай мове : словаўтваральны патэнцыял і тэндэнцыя развіцця // Творба речи и њени ресурси у словенским jезицима : зборник радов аса четрнаесте мећународне научне конференциjе Комисиjе за творбу речи при Мећународном комитету слависта / Филолошки факултет Универзитета у Београду; гл. ур. Р. Драгићевић. — Београд, 2012. — С. 153—165.
  • Лукашанец А. А. Функционирование русского языка в условиях государственного белорусско-русского двуязычия и проблемы языкового образования // Русская диаспора и изучение русского языка и русской культуры в инославянском и иностранном окружении = Руска диjаспора и изучавање руског jезика и руске културе у инословенском и иностраном окружењу : Междунар. науч. симпозиум, Белград, 1-2 июня 2011 г. : доклады / Филол. фак-т Белград. ун-та; гл. ред. Б. Станкович. — Белград, 2012. — С. 288—298.
  • Лукашанец Аляксандр. Запазычанні з блізкароднасных моў і праблема матывацыі // Motivované slovo v lexikálnom système jazyka. Zborník zo 7. medzinárodnej konferencie Komisie pre výskum tvorenia alov v slovanských jazykoch pri Medzinárodnom pomitéte slavistov (Bratislava 27.9. — 01.10.2004). Editorky: Klara Buzássyová, Bronislava Chocholová. — Vydavateľstvo Slovenskej akadèmie vied «Veda». — Bratislava. — 2013. — S.  93 — 100.
  • Лукашанец А. А. Моўная сітуацыя ў Беларусі: праблема нацыянальнай ідэнтыфікацыі ў сучасным еўрапейскім кантэксце //  Республика Беларусь — Европейский союз: проблемы и перспективы партнерства / Ин-т философии НАН Беларуси; под ред. Л. Ф. Евменова. — Минск, 2013. — С. 372—396.
  • Лукашанец А. А. Беларуская мова і акадэмічнае мовазнаўства ў пачатку ХХI стагоддзя // Весцi Нац. акад. навук Беларусi. Сер. гуманiт. навук. — 2014. — № 1. — С. 66-73.
  • Лукашанец Аляксандр А. Агульныя праблемы супастаўляльнага вывучэння словаўтварэння славянскiх моў (Common problems comparative study of Slavic languages) // Swetlana Mengel (Hg.): Slavische Wortbildung im Vergleich. Theoretische und pragmatische Aspekte. LIT Verlag Dr. W Hopf, Berlin, 2014. — С. 201—217.
  • Лукашанец А. А. Категория персональности в русском и белорусском языках: к проблеме комплексного сопоставительного описания словообразовательных систем близкородственных языков // Осмь десятъ : Сборник научных статей к 80-летию И. С. Улуханова / Отв. ред. М. А. Малыгина. — М.: ИЦ "Азбуковник; ЛЕКСУС, 2015. — С. 130—139.
  • Лукашанец А. А. Нацыянальная мова і годнасць асобы і нацыі (беларускія рэаліі) // Мовознавство. — 2015. — № 6. — С. 3-14.
  • Лукашанец А. А. Нацыянальная мова і годнасць асобы і нацыі ў кантэксце блізкароднаснага двухмоўя (беларускія рэаліі) // Логика достоинства и свободы личности : посвящ. 85-летию Ин-та фолософ. НАН Беларуси /сост. и науч. ред. Л. Ф. Евменов. — Минск : Беларуская навука. -  С. 225—238.
  • Лукашанец А. А. Інтэрнэт-прастора як база даследавання  словаўтварэння:  магчымасці і  «падводныя рыфы» // Das Internet als Basis für Studien zur Wortbildung: Möglichkeiten und «Riffe unter Wasser») // Wortbildung  und  Internet. / Tošović,  Branko,  Wonisch, Arno  (Hg./ред./ur.).  Graz: Institut  für Slawistik  der  Karl-Franzens-Universität  Graz  -  Kommission für  Wortbil-dung beim Internationalen Slawistenkomitee. 2016. — S. 195—208.
  • Лукашанец Аляксандр. Нацыянальная графіка і арфаграфія ў кантэксце міжславянскага моўнага ўзаемадзеяння і ўзаемаўплыву (беларускі вопыт) // Мовазнаўства. Літаратуразнаўства. Фалькларыстыка: XVI Міжнар. з’езд славістаў (Бялград, 19-27 жніўня 2018 г.): дакл. беларус. дэлегацыі / Нац. акад. навук Беларусі, Беларускі камітэт славістаў. — Мінск : Беларуская навука, 2018. — С. 80 — 97. 
  • Лукашанец Аляксандр. Універбацыя/універбізацыя: сутнасць паняцця і месца ў тэрмінасістэме словаўтварэння // ZBORNIK RADOVA Osamnaesta međunarodna naučna konferencija Komisije za tvorbu riječi Međunarodnog komiteta slavista Univerbacija/Univerbizacija u slavenskim jezicima, Sarajevo, 4-7. aprila 2017. — С. 248—263.
  • Лукашанец А. А. Русская орфография в контексте белорусско-русского государственного двуязычия // Ученые записки УО «ВГУ им. П. М. Машерова» : сборник научных трудов. — Витебск : ВГУ имени П. М. Машерова, 2018. — Т. 27. — С. 10-15.
  • Лукашанец Александр А. Лексическая вариативность как фактор дифференциации близкородственных языков (к проблеме белорусско-русского языкового взаимодействия и взаимовлияние) //  Јужнословенски филолог LXXV, св. 2 (2019). — С. 47-62.
  • Лукашанец Аляксандр А. Славянскія мовы ў ХХІ стагоддзі: сацыялінгвістычныя аспекты развіцця і функцыянавання // У пошуках гармоніï мови. До 80-ліття від народження члена-кореспондента Національноï академіï наук Украïни, доктора філологічних наук, професора Ніни Федорівни Клименко. — Киïв: Видавничий дім Дмитра Бураго, 2020. — С. 130—137. 
  • Пань Юйцинь, Лукашанец А. А. Динамика языковой ситуации в Беларуси и белорусский язык в мире в контексте иницитивы «Один пояс и один путь» // Весці Нац. акад. навук Беларусі. Сер. гуманіт. навук. — 2021. — Т. 66, № 2. — С. 190—201 (суаўтар) http://doi.org/10/29235/2524-2369-2021-66-2-190-201
  • Пань Юйцынь, Лукашанец Аляксандр. Неалагічныя працэсы ў сучасных кітайскай і беларускай мовах пачатку ХХІ стагоддзя (параўнальны аспект) // Беларуская лінгвістыка. Вып. 86. — Мінск: Беларуская навука, 2021. — С. 57 — 66 (суаўтар).

Зноскі

Літаратура

  • Кунцэвіч Л. П. Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец (да 50-годдзя з дня нараджэння беларускага вучонага-лінгвіста) // Беларуская лінгвістыка, 2004, вып. 54.
  • Аляксандр Аляксандравіч Лукашанец: да 60-годдзя з дня нараджэння / Нац. акад. навук Беларусі, Цэнтр даследаванняў беларускай культуры, мовы і літаратуры; уклад. І. У. Кандраценя, В. М. Нікалаева, І. У. Ялынцава; навук. рэд. В. М. Нікалаева. — Мінск: Беларуская навука, 2014. — 99 с. — (Біябібліаграфія вучоных Беларусі).

Спасылкі

This article is issued from Wikipedia. The text is licensed under Creative Commons - Attribution - Sharealike. Additional terms may apply for the media files.